Народныя прыкметы і павер’і: па якому дню ліпеня гадалі, якой будзе зіма

14.07.2021 / Гомельская правда
Ліпень – макаўка лета.


Лічылася, што пасля Пятра (12 ліпеня) лета ідзе на спад. «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток», «Пётр і Павел на га­дзіну дзень убавіў, Ілля-прарок два ўвалок».

14 ліпеня. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. У гэты дзень кузні не куюць і бабы не п’юць. Кузьма і Дзям’ян вядомыя і як апекуны земляробства: «На Кузьму і Дзям’яна касіць ня рана».

17 ліпеня. Андрэй Наліва. Адзін з апекуноў земляробства, пра яго пяецца:

Трэці празнік – святы
Андрэй,
Святы Андрэй за ўсіх мудрэй,
Саху ладзіць,
каня гладзіць...
«Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку».

21 ліпеня. Ганна. Градавы дзень. Засцерагаў ад нябес­ных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Народ прымячаў: «Калі на Ганну раніца халодная, то зіма будзе ранняя і халодная».

Ліпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга
спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.
У ліпені з касой мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.