Гамяльчане ўдастоены высокіх узнагарод

16.07.2021 / Гомельская правда
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў сферы адукацыі, заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны КАПШАЙ Валерый Мікалаевіч – дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»;

ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена БАЛАКІРАВАЙ Таццяне Віктараўне – генеральнаму дырэктару ААТ «Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 1, г. Рагачоў».