Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры прайшоў у абласным цэнтры
31.03.2023 / Гомельская правда"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", –– пісаў паэт Францiшак Багушэвіч. Паказаць свае веды ў Гомелі сабраліся 114 школьнікаў са ўсёй краіны, якія старанна прытрымліваюцца запавета класіка.
Алімпіяда прайшла ў два туры: у першым маладыя людзі рабілі пісьмовую работу, а ў другім пісалі водгук на літаратурны твор. Для знаўцаў роднай мовы арганізавалі культурную праграму. Школьнікі сустрэліся са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімірам Гаўрыловічам, наведалі Алею Герояў і палацава-паркавы ансамбль, паглядзелі спектакль паводле аповесці Васіля Быкава "Пайсці i не вярнуцца" ў драмтэатры.
–– Хачу падзякаваць настаўнікам удзельнікаў заключнага этапу алімпіяды. Нізкі вам паклон за працу, якая сапраўды бачная. Вы, як і вашы вучні, лепшыя з лепшых, –– падкрэсліў начальнiк упраўлення манiторынгу якасцi адукацыi, старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi гуманiтарнай адукацыi Нацыянальнага iнтстытута адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi Вячаслаў Караткевiч. –– А школьнікам хачу нагадаць, што перамог не той, хто атрымаў дыплом першай ступенi, а той, хто адкрыў для сябе нешта новае.
Прафесар кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ Ірына Гапоненка адзначыла, что каманда Гомельскай вобласці паказала лепшыя вынікі: 11 дыпломаў, з якіх восем –– трэцяй ступені, два –– другой, адзін –– першай, які належыць вучаніцы 10-га класа сяэрэдняй школы № 22 Гомеля Ангеліне Нарук. Пераможца таксама атрымала спецыяльны прыз Гомельскага гарвыканкама. Падарунак ад аблвыканкама ў намінацыі "Лепшы сельскі школьнік Гомельшчыны" ўручылі вучню 9-га класа Малажынскай СШ Брагінскага раёна Сцяпану Харко.
–– Летась я таксама ўдзельнічала у заключным этапе, але да дыплома трошкі не хапіла балаў. У гэты раз мы з настаунікам працавалі болш старанна і ўзялі рэванш, –– падзялілася ўражаннямі ўладальніца дыплома трэцяй ступені вучаніца 10-га класа сярэдняй школы № 66 Гомеля Вераніка Смальцар. –– Алімпіяда –– гэта не толькі пра сілу волі, перамогу ці пройгрыш, гэта яшчэ пра і новых сяброў.
Дыпломы атрымалі 51 хлочык і дзяучынка, яшчэ шэсць чалавек –– пахвальныя водзывы Міністэрства адукацыі. Сярод іх адзінаццацікласніца гомельская гімназіі №56 імя Вішнеўскага Дана Мокіна.