Каб беларуская мова гучала: традыцыйным святам у гомельскім дзіцячым садзе № 161 стаў Дзень роднай мовы
21.02.2025 / Татьяна Заворотная
На працягу ўжо многіх гадоў у гэтай установе адукацыі надзяляюць значную ўвагу грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў і далучэнню іх да сацыяльна-культурных каштоўнасцей беларускага народа.
Трэба адзначыць, што па запыту бацькоў выхаванцаў у 2018 годзе тут была адкрыта група з беларускай мовай навучання, а зараз дзейнічаюць ужо дзве такіх групы для выхаванцаў другога малодшага і сярэдняга ўзросту.
Чароўным гучаннем роднай мовы напаўняецца дзіцячы сад у гэты дзень з самага ранку і на працягу ўсяго дня. Ва ўсіх групах праходзяць цікавыя тэматычныя заняткі, гутаркі, на якіх дзецям расказваюць аб тым, што ў кожнага народа ёсць свая родная мова, на якой людзі размаўляюць з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Ёсць яна і ў нашага народа і завецца беларускай. На ёй размаўлялі нашы прадзеды, складалі вершы і песні вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Свае ўражанні дзеці перадалі ў малюнках, якія потым размясцілі на выставе. На фізкультурных занятках дзеці гулялі ў беларускія народныя рухомыя гульні, якія суправаджаліся дэкламаваннем вершаў.
Яскравым момантам дня стала музычна-літаратурная гасцёўня, на якую запрасілі вядомую гомельскую паэтэсу, перакладчыка, члена абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алу Бялькову. Да свята дзеці падрыхтавалі вершы і песні аб роднай мове і любімай краіне. Асабовым падарункам сталі вершы менавіта Алы Бяльковай. У сваю чаргу паэтэса расказала ўсім прысутным аб сваёй творчасці, прадэманстравала свае кнігі, ілюстрацыямі да якіх сталі малюнкі яе сына, прачытала вершы.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, утульнай атмасферы і спадабалася ўсім прысутным. Дзякуючы такім сустрэчам, нашы выхаванцы, іх бацькі і супрацоўнікі дашкольнай установы не страцяць цікавасць да сваёй роднай мовы і зробяць усё магчымае, каб беларуская мова гучала.