У карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі адкрылася выстава «3/4 стагоддзя» Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава

14.09.2022 / Гомельская правда
Менавіта тры чвэрці стагоддзя прайшло з дня заснавання каледжа. За гэты час Глебаўка набыла статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны.

Першыя ўрокі прафесійнага майстэрства тут атрымалі народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Леанід Шчамялёў. На выставе прадстаўлены творчыя работы выпускнікоў каледжа ў жывапісу, графіцы, скульптуры. Мастацкія творы адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці.

Кожны выпускнік дэманструе свой талент і ўнікальнасць.