28-29 ліпеня у Калінкавічах будзе праходзіць фестываль народнага гумару «Аўцюкі»

15.06.2023 / Гомельская правда
Пра тое, што смех працягвае жыццё, у нашай краіне лепш за ўсіх ведаюць жыхары Калінкавіцкага раёна. Менавіта тут праходзіць рэспубліканскі ўсебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», паведамілі на сайце "Гомельскага абласнога цэнтру народнай творчасці".

Першы фестываль прайшоў у 1995 годзе. 28-29 ліпеня 2023 г. фестываль зноў збірае сяброў. Яго ўдзельнікі – гумарысты з усіх куткоў нашай краіны.

Калінкавіцкая зямля гасцінна прыме дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі. Самыя яскравыя, новыя эксклюзіўныя мерапрыемствы святочнай праграмы – для шматлікіх удзельнікаў фестывалю і яго гасцей.

Як гавораць у Аўцюках: «Каб жыць добра і весела, трэба весела жыць і добра!».