Гамяльчане прымуць удзел у свяце “Александрыя збірае сяброў”

08.07.2020 / Гомельская правда
11—12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца рэспубліканскае свята “Александрыя збірае сяброў”.


У рамках традыцыйнага “кірмашу” пройдзе “Свята народнага касцюма”, падчас якога прадстаўнікі Гомеля і 10 раёнаў вобласці прапануюць экспазіцыі і парад народных беларускіх касцюмаў рэгіянальных строяў, а таксама майстар-цэнтры па традыцыйных рамёствах.