Для самых дарагіх людзей на свеце: у дзіцячым садзе № 161 Гомеля адбылося музычна-літаратурнае свята

21.10.2024 / Гомельская правда
Яно было прысвеча тыдню бацькоўскай любові і аб`яднала выхаванцаў і іх бацькоў, супрацоўнікаў дзіцячага сада, прадстаўнікоў грамадскасці, праваслаўнай царквы.


Як расказала загадчык дзіцячага сада Ала Грыб, для матуль з вуснаў дзяцей гучалі віншаванні, вершы, песні. Ганаровым госцем свята стаў вядомы беларускі паэт і празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларуі Анатоль Зэкаў, які напісаў шмат кніг для дзяцей. Ен падзяліўся сваімі ўспамінамі з дзяцінства, творчасцю, адказаў на пытанні. Дзеці разам з бацькамі вывучылі і прачыталі яго вершы.

Старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі прафсаюза Таццяна Стрыжак адзначыла работу ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы, далучэнню да нацыянальных і культурных каштоўнасцей, захоўванню сямейных традыцый.

У канцы мерапрыемства выхаванцы падарылі сваім бацькам і гасцям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Свята прайшло ў цеплай сямейнай атмасферы і садзейнічала выхаванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, умацаванню і захаванню нацыянальна-культурных і сямейных каштоўнасцей.