Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч правёў прыём грамадзян у Петрыкаве

18.08.2021 / Гомельская правда
Традыцыйна пытанні, з якімі прыходзяць на прыём, тычацца метадаў аказання медыцынскай дапамогі, размеркавання маладых спецыялістаў, камплектаванасці профільнымі спецыялістамі медыцынскіх устаноў.


На прыёме кіраўнік прыватнага прадпрыемства спытала пра выдачу ліцэнзіі на вытворчасць медыцынскіх масак. Міністр адзначыў, што ў пандэмію ў Беларусі створаны льготныя ўмовы для выдачы такіх дазволаў, і растлумачыў, якія ёсць магчымасці для стварэння вытворчасці.


У дзяржрэестр вырабаў медпрызначэння і медтэхнікі ўнесены 26 найменняў медыцынскіх масак (з іх – 22 айчыннага вытворцы). Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя міністэрства цяпер вядзе даследаванні яшчэ 15 найменняў масак, якія на сённяшні дзень ужо пададзеныя на дзяржрэгістрацыю.


У рамках візіту міністр наведаў Петрыкаўскую ЦРБ, дзе пазнаёміўся з работай тэрапеўтычнага аддзялення, перапрафіліраванага пад лячэнне хворых на каранавірус. Наведаўшы чырвоную зону, Дзмітрый Піневіч адзначыў высокі ўзровень аснашчэння аддзялення і якасць медыцынскіх паслуг.