Сёння Лоеўскі раён святкуе 95-годдзе з дня стварэння
08.12.2021 / Гомельская правдаДобры дзень, Лоеўшчына! З 95-годдзем, маляўнічы падняпроўскі край, адваяваны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў восенню 1943 года лепшымі сынамі Айчыны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у святкаванні 500-годдзя Лоева і пуску прыроднага газу. 17 кастрычніка 2005 года
Сэрца замірае, калі суадносіш такія лічбы: зараз у раёне жывуць 11 600 чалавек, а ў час Вялікай Айчыннай вайны за яго аддалі жыцці амаль 12 тысяч воінаў розных нацыянальнасцей. Мы памятаем!
Апошні на Лоеўшчыне ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Гаўрыленка жыве ў вёсцы Казіміраўка
Незабыўнай падзеяй пасляваеннага часу стала адкрыццё 3 ліпеня 1966 года з удзелам камандарма Паўла Іванавіча Батава ў цэнтры Лоева велічнага абеліска – своеасаблівага сімвала нашай гістарычнай памяці, якую не сцерці і праз стагоддзі. Гэта быў і патрыятычны імпульс да ўзнаўлення Лоеўскага раёна пасля яго чатырохгадовага небыцця. Данінай павагі нашчадкаў воінам-вызваліцелям стала адкрыццё ў маі 1985 года Музея бітвы за Днепр, рэканструкцыя ў 2015-м плошчы райцэнтра, абеліска, Алеі герояў.
Ганаровы жыхар раёна Афанасій Шкляраў з кіраўніком Мегіна-Кангаласкага муніцыпальнага раёна Якуціі Мікалаем Старасціным у Дзяражычах
Квітней, наша Лоеўшчына, зямля для мірнага жыцця!
Адкрыццё пагранічнай камендатуры «Лоеў» в/ч 1242. 24 верасня 2010 года
Адкрыццё паромнай пераправы праз Дняпро. Май 2014 года
На Алеі Герояў
Ідзе лоеўская цэгла!
Незабыўны фальклорны гурт «Лутава» перадаў нашчадкам свае спеўныя традыцыі