«Збяры смецце ў яры»: эка-акцыю аб'яўляе Цэнтр інклюзіўнай культуры
02.06.2022 / Гомельская правдаАкцыя прымеркавана да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя.
Што трэба рабіць? Прыйсці на плошчу каля ЦІК 3 чэрвеня у 18.30. Прыхапі з сабой сяброў, пакеты для смецця і пальчаткі.
Разам удзельнікі акцыі збяруць смецце у яры побач з цэнтрам. Усіх чакае конкурс на максімальны «ўлоў».