Віншуем! Лік тысячнікаў у Брагінскім раёне адкрылі хлебаробы ААТ “Чамярыскі”
25.07.2022 / Гомельская правдаНа такі рубеж выйшлі малады вадзіцель Канстанцін Алішэўскі і яго калега Уладзімір Мятліцкі. Менавіта гэтае сельгаспрадпрыемства лідзіруе ў раёне па тэмпах жніва. На 24 ліпня тут зжата трэцяя частка плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых складае 32,7 цнт/га, паведамляе раённая газета "Маяк Палесся".