Курс на цыфравізацыю. У Добрушы адкрылі абноўленае аддзяленне паштовай сувязі №4

23.08.2022 / Гомельская правда
Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Матарас: будаваць, рамантаваць і мадэрнізаваць – заўсёды правільна. Гэта паказчык руху і развіцця. Дзякуючы Году гістарычнай памяці і Дню беларускага пісьменства, які адбудзецца ў Добрушы, мы мяняем горад да лепшага. “Белпошта” не засталася ў баку ад гэтага працэсу і прыклала ўсе намаганні, каб здзівіць сваіх кліентаў.


Па словах намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага прадпрыемства “Белпошта” Алены Драздовіч, добрушскае аддзяленне ¬– не адзіны мадэрнізаваны аб’ект.

– Толькі ў 2021 годзе мы правялі рамонты больш як 100 аб’ектаў паштовай сувязі, сёлета мадэрнізавана ужо 25, і гэта – не фініш, – адзначыла яна. – Быць бліжэй да кліента і забяспечыць высокі ўзровень яго абслугоўвання – адна з прыярытэтных задач нашага прадпрыемства.

Арганізатары мерапрыемства прытрымліваліся прынцыпу “ледзь адзін раз убачыць…”. Таму, пасля пераразання чырвонай стужкі на ўваходзе ў аддзяленне запрасілі ўсіх пратэcціраваць новаўвядзенні.

З першых крокаў адразу стала бачна: сучасная пошта цвёрда трымае курс на цыфравізацыю. У аддзяленні з’явіліся “электронная чарга”, тэрмінал самаабслугоўвання. Тут можна скарыстацца паслугай адпраўкі электроннай пошты, атрымаць перавод з дапамогай SMS-кода і ID-карты.

Неабходна таксама адзначыць: рабочыя месцы аператараў аўтаматызаваныя і забяспечаны сучаснай тэхнікай. Многае з навінак дабрушане ўжо ацанілі станоўча.