Узнагароджанне Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

14.02.2023 / Гомельская правда

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

за шматгадовую плённую працу, актыўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці, умацаванне духоўных каштоўнасцей і прымнажэнне культурнага здабытку краіны КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч – член грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз журналістаў» і «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай навукі ПАХУЧЫ Аляксандр Паўлавіч – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 51 г. Гомеля»;

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прамысловай вытворчасці Жыткавіцкага раёна САСКЕВІЧ Міхаіл Пятровіч – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «САТУРН-1» г. Жыткавічы.