Сёння Дзень роднай мовы! Віншуем, сябры

21.02.2023 / Гомельская правда
У свеце вельмі шмат розных моў: распаўсюджаных і знікаючых, добра знаёмых і экзатычных, мілагучных і складаных для вымаўлення. Але ж бліжэй роднай мовы няма і ніколі не будзе, гэта факт.


Самае горшае, што можа здарыцца ― калі чалавек не шануе роднаю мову, пачынае яе забываць. Так ён усё больш аддаляецца ад сваіх продкаў, а значыць, губляе свае карані, гісторыю, краіну. Самога сябе.

Сёння, 1 лютага, кожны народ адзначае свята роднай мовы. Першым святкаваць дату прапанаваў Бангладэш. Там, менавіта ў гэты дзень 1957 года, загінулі пяць студэнтаў. Яны проста адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, і палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб не знікнуць назаўжды, яны павінны гучаць ― у вуснах людзей, дзяцей і дарослых, жывых носьбітаў гэтых моў. Кожны павінен помніць: пакуль жыве мова ― будзе жыць народ. Толькі так.