Указ Прэзідэнта Беларусі аб узнагароджанні заслужаных работнікаў розных сфер
24.05.2023 / Гомельская правдаЗа шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, значны асабісты ўклад у развіццё прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненні ў грамадскай дзейнасці, адукацыі і навуцы Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За адзнаку ў воінскай службе»:
ЛЫСЕНКА Сяргей Вячаслававіч – начальнік аддзела ідэалагічнай работы 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, падпалкоўнік;
медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»:
ГУЦ Дзмітрый Аляксандравіч – начальнік Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», падпалкоўнік унутранай службы;
САЦУРА Віктар Валер’евіч – начальнік Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», падпалкоўнік унутранай службы;
медалём «За працоўныя заслугі»:
ВЛАДЫМЦАЎ Сяргей Анатольевіч – ювелір ААТ «Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Крышталь» – кіруючая кампанія холдынга «КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ»;
КАРАЛЮК Віталій Уладзіміравіч – дырэктар РСУП «Хутар-Агра», Светлагорскі раён;
КІРЫЕНКА Віктар Васільевіч – прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога»;
ПЕРШЫН Ігар Віктаравіч – аграншчык алмазаў у брыльянты ААТ «Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Крышталь» – кіруючая кампанія холдынга «КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ».