Высокіх узнагарод удастоены жыхары Гомельшчыны
02.05.2025 / Гомельская правдаЗа шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне падатковай сістэмы, у развіццё прамысловасці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны:
ГЕРАСІМОВІЧ Святлана Валер’еўна – намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жлобінскім раёне;
НАЛІВАЙКА Мікалай Аляксандравіч – электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах корпуса зваркі і афарбоўкі адкрытага акцыянернага таварыства «Гомсельмаш»;
ПІСЬМЕННЫ Аляксандр Міхайлавіч – слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання ўпраўлення тэхнічнага і сэрвіснага абслугоўвання прадукцыі цэнтра продажаў і сэрвісу адкрытага акцыянернага таварыства «Гомсельмаш».
* * *
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы краіны САВОСТАВУ Рыгору Іванавічу – электраманцёру па рамонце апаратуры рэлейнай абароны і аўтаматыкі ўчастка рэлейнай абароны і аўтаматыкі электратэхнічнай лабараторыі службы электрагаспадаркі філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі» гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва РАГАЧОВУ Аляксандру Уладзіміравічу – дырэктару навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута навукова-даследчага сектара ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».