Аб чым пісала «Гомельская праўда» ў 1945-м

25.05.2025 / Гомельская правда
Абавязацельствы ператвараюцца ў жыццё.

Уключыўшыся ў перадмайскае сацыялістычнае спаборніцтва, 18 брыгад механічнага цэха па-баявому выконваюць свае абавязацельствы. Брыгада меднатрубнікаў, якой кіруе брыгадзір Азяўчык, спаборнічаючы з слясарнай брыгадай мантажнікаў Тараціна С. А., выконвае свае заданні на 200 працэнтаў. За кароткі час у гэтых дзвюх брыгадах абучана слясарнай і меднатрубнай справе 5 рабочых.
Сярод рабочых заключаны індывідуальныя дагаворы. Калі раней слесары Канстанцінаў і Гусеў адставалі, не выконвалі сваіх дзённых норм, то зараз уключыўшыся ў перадмайскае сацыялістычнае спаборніцтва, яны пачалі выконваць свае нормы на 130–140 працэнтаў.
Майстар слясарна-зборачнага цеха т. Тарацін П. С., скарыстоўваючы ўнутраныя рэсурсы, забяспечыў загатоўку патрэбнай колькасці труб і фітынгаў, у якіх раней цэх адчуваў вялікую патрэбу. Майстар такарнага цэха т. Грузінаў асвоіў вельмі складаны працэс па шліфоўцы валаў да трактараў.

І. БАНДАРЭНКА, начальнік механічнага цэха суднарамонтнага завода