Высокіх узнагарод удастоены жыхары Гомельшчыны

31.07.2025 / Гомельская правда
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны:

БАБРАНОК Уладзімір Уладзіміравіч – намеснік начальніка аператыўнага аддзела Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

ЛУКАШЭВІЧ Валерый Уладзіміравіч – начальнік Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

СУРМА Віталій Уладзіміравіч – начальнік Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:

за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі СЕМЧАНКА Наталлі Іванаўне – загадчыку кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»;

за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць АСНАЧ Дар’і Аляксандраўне – студэнтцы чацвёртага курса эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны»; ЛЯЖАЙКА Дзіяне Дзянісаўне – студэнтцы шостага курса лячэбнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ЖУК Марына Міхайлаўна – намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мазырскім раёне;

за шматгадовую плённую працу ў сферы адукацыі, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё пчалярства на радыеактыўна забруджаных землях КРАСОЎСКІ Сяргей Іванавіч – ляснік Варацецкага лясніцтва дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік»;

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі ХАМУТОЎСКІ Пётр Віктаравіч – генеральны дырэктар КЖУП «Мазырскі райжылкамгас».