Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне

  • 5991
  • 12:18
  • 13.08.2020
  • Тамара Купрэвіч
Поделиться
Адбудзецца традыцыйны круглы стол, які аб’яднае творцаў розных краін — Расіі, Малдовы, Украіны, Грузіі, Азербайджана, Латвіі, Літвы, Казахстана, Таджыкістана, ЗША, Сербіі. 
LBj-9227qBQ.jpg
Пісьменнікі абмяркуюць тэмы ўплыву слова на свядомасць людзей, устанаўлення міру і спакою ў краінах. Плануецца відэасувязь з Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Казахстана.

На свяце будзе прадстаўлена звыш 100 кніг, якія выйшлі ў 2019 годзе ў Беларусі. Адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў з жыхарамі горада, прэзентацыі выданняў, фотасесіі і многія іншыя мерапрыемствы. На ўрачыстасцях агучаць вынікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі і рэспубліканскага творчага конкурса БРСМ “Кніга з экрана”.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей