Абвал у гасцініцы

  • 1266
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
У ноч з другога на трэцяе мая абваліліся пліты перакрыццяў на двух блоках у Добрушскай гасцініцы. Чуткі аб гэтым ходзяць розныя. А як усё было на самой справе? Вось што расказаў генеральны дырэктар КУП “Добрушскі камунальнік” М. М. Маскаленка:
— Людзей у гасцініцы не было, бо яшчэ ў канцы красавіка прынята рашэнне аб яе рэканструкцыі. З-за адсутнасці фінансавых сродкаў капітальны рамонт тут не праводзіўся на працягу больш трох дзесяткаў гадоў.
Ноччу ў памяшканні знаходзілася толькі дзяжурная. Яна пачула трэск і грукат. Жанчына тут жа пазваніла ў сваю дыспетчарскую і раённы аддзел Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усе службы хутка выехалі на месца здарэння. Знешне гасцініца не памяняла аблічча. Што ўнутры — вы бачыце на здымку.
Зараз тут разбіраюцца завалы, устанаўліваюцца канкрэтныя прычыны здарэння.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей