Трохгадовая Настачка штодзень “выгульвае” у калясцы сваю сімпатычную ляльку. Дзяўчынка старанна выконвае ролю мамы, правярае, ці добра прыкрыта яе Каця. Папраўляе той невялічкае пакрывальца, выказваючы па-даросламу заўвагі: “Коўзаешся тут, раскрываешся, яшчэ прастудзішся, захварэеш”.
Сталейце, нашы прыгажуні!
З дзяцінства дзяўчынкі хочуць хутчэй стаць дарослымі, быць, як мама... Толькі вось апошнім часам нашы ўжо дарослыя дачушкі не вельмі спяшаюцца набыць “статус” мамы. Пазіцыя “адным лепш” становіцца нормай жыцця для многіх маладых сем’яў. Пры ўласнай непрыстасаванасці да жыцця, звычцы чакаць ва ўсім бацькоўскай дапамогі, ды яшчэ і не маючы ўласнага кутка мала хто са свядомай моладзі рашаецца на такі подзвіг. Ды і фінансава незалежныя ад бацькоў, добра ўладкаваныя дзяўчаты і юнакі, звязаўшы сябе шлюбнымі адносінамі, не спяшаюцца ўзяць “лейцы выхавання” сваіх уласных дзяцей.
Як сёння дзяржава заахвочвае тых жанчын, што нарадзілі? З такім пытаннем звярнулася да начальніка аддзела сацыяльных устаноў, матэрыяльна-бытавога абслугоўвання пенсіянераў і інвалідаў камітэта па працы і сацыяльнай абароне аблвыканкама Валянціны Краўчанок.
— Пры нараджэнні дзіцяці выплочваецца адзіначасовая дапамога, якая на сённяшні дзень складае 292300 рублёў. Адпаведна з’яўленне трэцяга і наступных дзяцей падтрымліваецца трохкратным БПМ (бюджэтам пражытачнага мінімуму).
Калі на свет з’явіліся двайняты, сям’і замест прадастаўлення бясплатнага камплекта дзіцячых рэчаў першай неабходнасці выплочваецца грашовая кампенсацыя ў памеры двух БПМ, які дзейнічае на дату нараджэння блізнят. Не трэба забываць і пра такую дэталь: заахвочваюцца і тыя мамы, якія сталі на ўлік у медыцынскую ўстанову да
12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. Яны атрымліваюць дадатковую дапамогу (у памеры 50 працэнтаў ад дапамогі ў сувязі з нараджэннем сына ці дачкі). Сёння гэта 146150 рублёў. Калі ж заканчваецца тэрмін дзеяння лістка непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах, назначаецца штомесячная дапамога на дзіця да трохгадовага і вышэй трохгадовага ўзросту. Памер яе залежыць ад многіх паказчыкаў, найперш ад таго, працуе жанчына ці не. Можна звяртацца і за адраснай сацыяльнай дапамогай.
— Чаму на сучасным этапе жанчыны не спяшаюцца нараджаць? — з такім пытаннем звярнулася да галоўнага ўрача гомельскага медыка-генетычнага цэнтра “Шлюб і сям’я” Алега Крывалапава.
— Мамай быць цяжка. Яна, як і бацька (я не падзяляю іх) — адказныя асобы. Радуе, што сёння моладзь больш цікавіцца пытаннямі планавання сям’і. Таму і нараджаць дзяцей будуць у больш познія тэрміны. Упэўнены, што страшнага нічога няма ў тым, што маладыя пачынаюць больш прагматычна ставіцца да сваёй будучыні. Да мацярынства лепш падыходзіць свядома. Я і сам позняе дзіця — маці нарадзіла мяне, калі ёй было 36. Сам стаў бацькам у 30.
Не так даўно ў Беларусі і іншых краінах СНД праводзілася сацыялагічнае апытанне па акрэсленай тэме. Дык вось, 42,5 працэнта жанчын адказалі, што “зараз не лепшы час заводзіць дзіця”, 23 — спаслаліся на сацыяльна-эканамічныя прычыны, 7 — увогуле не хочуць мець нашчадкаў, 5,8 працэнта баяцца родаў і паталогій. Важна, каб дзяўчаткі ведалі, што цяжарнасць не прыраўніваецца да паталогій. Яна — толькі грань фізіяла-гічнага стану жанчыны, адна з функцый жаночага арганізму. І пра гэта трэба не саромецца гаварыць са старшакласнікамі.
Не сакрэт, што ў нас яшчэ толькі ў зародкавым стане дзіцячая і падлеткавая гінекалогія, дзяўчынкі ў большасці сваёй змушаны наведваць тыя ж кансультацыі і паліклінікі, што і іх мамы. А гэта не лепшыя ўмовы для шчырых, даверлівых размоў з доктарам.
Неабходна гаварыць з дзяўчаткамі-падлеткамі і аб тым, што іх імкненне быць хударлявымі, фігурыстымі ў перыяд палавога сталення, калі гарманальная сістэма стабілізуецца, небяспечна. Гэта прыводзіць да вялікіх праблем у будучым, у тым ліку і псіхалагічных, калі прыгажуня пакутуе шматлікімі паталогіямі і не можа нарадзіць дзіця, падоўжыць род.
А ў Наташы —
Крысціна, Насця, Даша!
Гамяльчанка Наталля Мірановіч на пытанне, ці цяжка быць маці, адказвае:
“І цяжка, і адказна, і радасна”. Пяць гадоў таму ў васемнаццаты дзень мая лёс паслаў ёй тройню — Крысцінку, Насцю і Дашку. “Як стала цяжарнай, Віктар неяк па-дзяліўся сваім пажаданнем: маўляў, нядрэнна было б нам адразу дваіх дзяцей займець. Прайшла я тады ультрагукавое даследаванне і даведалася, што трое дзяўчатак павінны з’явіцца. Тэлефаную і кажу: “Тваё пажаданне пачута, рыхтуйся, будуць табе дзве дачушкі і мне адна”.
У светлай утульнай чатырохпакаёвай кватэры Мірановічаў (атрымалі яе як падарунак ад гарвыканкама мнагадзетнай сям’і) увесь вечар весела. Званочкамі звіняць пяцігадовыя пястушкі — ніяк не здаволяцца фатаграфавацца. Знешне падобныя адна на другую, яны ўсё ж вызначаюцца індывідуальнымі рыскамі характараў: Настачка — хахатушка-весялушка, Крысцінка — гаспадынька, а Дашка — матуліна дачушка. Вельмі спадабалася ім пазіраваць перад нашай фотакамерай, — кружацца, змяняюць міміку, позы, нібы заўзятыя мадэлі. Спяваюць песенькі, чытаюць вершы, паказваюць свой фотаальбом — не так даўно сям’я вярнулася з вандроўкі на Чорнае мора — адпачывалі на базе адпачынку пад Херсонам. Аплаціць пуцёўку на аздараўленне дапамог калектыў Гомельскага раённага адзела электрасувязі, дзе працуе Віктар.
Як ні кажы, а матэрыяльна даводзіцца не вельмі проста, калі ўлічыць, што і Наталля — гальванік на “Ратоне”. Штомесячны даход сям’і складае не больш 700 тысяч рублёў. Таму і ўзялі ўчастак зямлі ў Пакалюбічах, каб вырасціць бульбу, гародніну. Гаспадар у асноўным там завіхаецца, бо Наталлін клопат — дагледзець дачок. Праўда, і муж ёй вельмі шмат дапамагае, займаецца з дзяўчынкамі, прадстаўляе жонцы выхадныя: разумее, што Наталля вельмі стамляецца. Жонка, у сваю чаргу, адпускае Віктара на рыбалку.
— Мы ж абое — палешукі, з Жыткаўшчыны. Каб была мажлівасць, муж бы і паляўніцтвам займаўся, з юнацтва апантаны гэтым захапленнем. Але ж і на яго грошы немалыя патрэбны, — дзеліцца Наталля.
Сем гадоў таму Віктар рушыў за сваёй нарачонай у Гомель. І Мірановічы з уласцівай працавітасцю і клопатам пра дзяцей “уюць” гарадское гняздо. Зрэдчас наведваюцца да сваіх матуль — Ніны Паўлаўны і Лідзіі Іванаўны. Яны ж выхавалі адпаведна пяцёра і трое дзяцей. Ці не матулін прыклад “натхніў” і Наталлю? Кажу ёй пра гэта, а яна толькі смяецца. А Віктар жартуе, што як падрастуць Крысцінка, Настачка і Дашка, то для яго наступіць поўны матрыярхат.
Тамара КУПРЭВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Речичанка познакомилась с мужчиной на сайте «Табор», а после «ночи любви» лишилась двух смартфонов и 1 700 руб
- 12:59
- 15.04.2017
- 419365
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185774
-
Оставил пять детей у воды и ожидал их в автомобиле: новые подробности трагедии в Светлогорском районе
- 18:17
- 21.07.2018
- 124726
-
Гомельчанин убил приятеля одним ударом в лицо, но не стал скрываться и вызвал милицию (видео)
- 13:26
- 16.09.2019
- 86026
-
Страшное ДТП произошло вечером 12 октября на улице Советской в Гомеле. Есть погибшие
- 23:42
- 12.10.2019
- 83832
-
В Лельчицком районе авто опрокинулось в мелиоративный канал - погибли два человека
- 12:30
- 18.05.2021
- 82169
-
МОРОЗОВЦЫ: империя зла (часть 4)
- 11:16
- 03.02.2007
- 75301
-
"Растерялась и не знала что делать". В Гомеле нашлась женщина, которой по ошибке выдали лишних 5000 рублей
- 10:23
- 21.06.2019
- 74295
-
«Морозовцы» и «пожарники» продолжают числиться в международном розыске
- 16:36
- 19.12.2015
- 73691
-
Смертельное ДТП на перекрестке улицы Интернациональной и проспекта Ленина в Гомеле (добавлено видео)
- 10:04
- 26.08.2018
- 72107


