Плюсы і мінусы на збожжавым полі

  • 1575
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Нягледзячы на няўстойлівае надвор’е, у вобласці ўборачныя работы ідуць значна лепш, чым на гэты перыяд мінулага года. Аб гэтым напомніў удзельнікам чарговай абласной селектарнай нарады па пытаннях сельскай гаспадаркі старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон.
Многія раёны абмалацілі ўжо больш палавіны збажыны. Саўгас-камбінат “Зара” Мазырскага раёна закончыў жніво. Паспяхова завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур яшчэ тры гаспадаркі ў гэтым жа раёне і некалькі ў іншых. Ёсць, аднак, нямала і такіх, якія не ўбралі і палавіны да патрэбнага.
Па інфармацыі старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Апанасюка, на пачатак тыдня збожжавыя і зернебабовыя культуры былі скошаны на 196,4 тысячы гектараў — гэта 63 працэнты да патрэбнага. Рэчыцкі раён убраў на 8 жніўня 79 працэнтаў збажыны. Ненамнога адстаюць Лоеўскі, Хойніцкі, Светлагорскі і некаторыя іншыя раёны. А вось у Рагачоўскім і Кармянскім раёнах не дацягнулі і да 50 працэнтаў. Безумоўна, ёсць і аб’ектыўныя прычыны. Але нямала і ўпушчэнняў у арганізацыі работ на хлебным полі. У гэтых і некаторых іншых раёнах вобласці толькі па тэхнічных непаладках прастойвала 7 жніўня 74 камбайны. Недаравальна і тое, што амаль паўсюдна ў вобласці адстаюць па вызваленню плошчаў ад саломы і лушчэнню ржышча. Многія гаспадаркі асцярожна прыступаюць да сяўбы пажніўных культур і азімага рапсу, які поўнасцю трэба пасеяць да 15 жніўня. На вялікі жаль, пакуль па вобласці пасеяна толькі 427 гектараў рапсу, або ўсяго два працэнты да плана. Нездавальняюча ў многіх гаспадарках займаюцца і корманарыхтоўкай.
— Горш таго, для гэтых мэт дрэнна выкарыстоўваецца або зусім мала выкарыстоўваецца салома, — зазначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. — Напрыклад, больш 200 тысяч тон яравой саломы трэба назапасіць на корм жывёле. Сёлета ёсць магчымасць таксама папоўніць запасы кармоў за кошт траў другога ўкосу. Травы ў поўнай меры трэба выкарыстаць і на зялёную падкормку.
На селектарнай нарадзе былі разгледжаны і іншыя сельскагаспадарчыя пытанні.
Кіраўніцтва вобласці выказала падзяку хлебаробам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна, якія намалочваюць больш 60 цэнтнераў хлеба з гектара, а таксама СВК “Чырвоны Сцяг” Рэчыцкага, СВК “Запясочча” Жыткавіцкага раёнаў і некаторым іншым, дзе намалоты перавышаюць 50 цэнтнераў збожжа з гектара.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей