“Месяц узышоў над ракою. І нарадзіліся два светы. Адзін распасцёрся вакол, а другі перапоўніў Дняпро. Глыбока-глыбока, аж да апошняй зоркі...” Гэтыя радкі з аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ла-ддзя Роспачы” прыгадаліся мне ў час наведвання выставы мінскіх мастакоў Уладзіміра і Тамары Васюкоў, што адкрылася ў Гомельскай галерэі мастацтваў.
Уладзімір і Тамара Васюкі — нашыя землякі, палешукі. Так атрымалася, што “Лініі і формы” (графіка, кераміка) — іх першая персанальная выстава на Гомельшчыне. Знакам падзякі мастакоў сваёй малой радзіме назваў яе дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея рэспублікі Уладзімір Пракапцоў.
Уладзімір Уладзіміравіч і Тамара Іванаўна не толькі таленавітыя мастакі — сваю творчую дзейнасць яны ўдала спалучаюць з педагагічнай. Тамара выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, а Уладзімір — у Беларускай акадэміі мастацтваў. Гэта унікальны творчы сямейны дуэт. Працуюць яны ў розных жанрах, кожны — яркая індывідуальнасць, са сваімі поглядамі і светаўспрыманнем, але іх тандэм арганічны і цэласны.
Уладзімір Васюк прывёз у Гомель станковую графіку, выкананую ў тэхніцы алоўка. На палотнах шмат вобразаў-сімвалаў, вобразаў-сноў. Гэта перш за ўсё графіка філасоўскага разумення. Пра што гавораць ужо і самі назвы: “Вечны сон”, “Чаша Улоння”, “Чаша Пакут”, “Уваход у Храм”, дыптых “Адвечнае”... Але метафарычнасць і філасафічнасць твораў выяўляюцца проста і натуральна. Дасканаласць і чысціня ліній, арганічнасць і цэласнасць задумы характэрны для карцін мастака. Тут шмат паветра, прасторы. Цяжка зразумець, як пры дапамозе звычайнага алоўка аўтар здолеў выразіць глыбокія філасофскія паняцці. Яго творы нясуць дух вечнасці, які настройвае на роздум. І час, здаецца, прыпыняе сваю хаду. Па-за часам існуе нешта вельмі значнае, істотнае: дабро, каханне, хараство, існасць...
Тамара Васюк — прафесійны кераміст. У яе вазах, ангобах, малых пластычных формах гліна становіцца жывой, вылучае цяпло. А старажытныя карчагі (пасудзіны з вушкамі і вузкім горлам) падобныя да жаночых постацяў. Здаецца, што яны прыйшлі да нас праз стагоддзі. Кераміка Тамары цесна звязана з традыцыйным народным мастацтвам, але гэта творчае пераасэнсаванне нашай спадчыны, а не нешта штучнае ці стылізаванае. Усё выглядае сапраўдным і арганічным. Гэта народная творчасць у новай форме, дзе мінулае звязана з будучым сучаснымі сродкамі.
Чаму ж выстава нагадала мне радкі Караткевіча? Што яднае слова, графіку і кераміку? Яны мудрыя і глыбока філасофскія, простыя і чыстыя, дыхаюць гісторыяй, нашай спадчынай, беларускай адметнасцю. Гэта творы беларускіх мастакоў. Гэта нацыянальнае мастацтва.
Таццяна ЕРМАКОВА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Речичанка познакомилась с мужчиной на сайте «Табор», а после «ночи любви» лишилась двух смартфонов и 1 700 руб
- 12:59
- 15.04.2017
- 419364
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185773
-
Оставил пять детей у воды и ожидал их в автомобиле: новые подробности трагедии в Светлогорском районе
- 18:17
- 21.07.2018
- 124726
-
Гомельчанин убил приятеля одним ударом в лицо, но не стал скрываться и вызвал милицию (видео)
- 13:26
- 16.09.2019
- 86025
-
Страшное ДТП произошло вечером 12 октября на улице Советской в Гомеле. Есть погибшие
- 23:42
- 12.10.2019
- 83831
-
В Лельчицком районе авто опрокинулось в мелиоративный канал - погибли два человека
- 12:30
- 18.05.2021
- 82168
-
МОРОЗОВЦЫ: империя зла (часть 4)
- 11:16
- 03.02.2007
- 75301
-
"Растерялась и не знала что делать". В Гомеле нашлась женщина, которой по ошибке выдали лишних 5000 рублей
- 10:23
- 21.06.2019
- 74295
-
«Морозовцы» и «пожарники» продолжают числиться в международном розыске
- 16:36
- 19.12.2015
- 73690
-
Смертельное ДТП на перекрестке улицы Интернациональной и проспекта Ленина в Гомеле (добавлено видео)
- 10:04
- 26.08.2018
- 72106