Казачныя церамкі пры дарозе

  • 1672
  • 11:12
  • 24.01.2008
Поделиться
На 46 прадпрыемствах вобласці на працягу трох апошніх гадоў укаранены і сертыфіцыраваны сістэмы мене-джменту ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ІСО-9000. У іх ліку і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Гомельаўтадар”, якое другім у галіне ўдастоена такога даверу. Сертыфікат адпаведнасці генеральнаму дырэктару М. І. Колатаму ўручыў старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь В. М. Карашкоў.
— У гомельскіх дарожнікаў ёсць чаму павучыцца прадстаўнікам іншых рэгіёнаў рэспублікі, — сказаў пры гэтым Валерый Мікалаевіч. — Свае работы яны выконваюць не толькі дакладна ў вызначаныя тэрміны, а і высакаякасна.
У хуткім часе пасля гэтага РУП “Гомельаўтадар” правяло семінар-нараду па пытаннях сервіснага абслугоў-вання, утрымання і рамонту дарог рэспубліканскага значэння, якія праходяць па тэрыторыі вобласці. Удзельнікі гэтага семінара азнаёміліся з будаўніцтвам і рэканструкцыяй вытворчай базы галаўнога прадпрыемства і ў структурных падраздзяленнях Лоева, Хойнікаў, Брагіна і Лельчыц. Адзначана, што базы адпавядаюць сучасным патрабаванням. Яны акуратныя, кампактныя, маюць неабходныя вытворчыя ўчасткі. У рабоце выкарыстоўваюцца навейшыя тэхналогіі, машыны і абсталяванне, надаецца вялікая ўвага эканоміі і беражлівасці. Напрыклад, ацяпляльныя катлы пераведзены на мясцовыя віды паліва. У выніку не трэба закупляць мазут, іншыя энерганосьбіты. Слупы для дарожных знакаў тут вырабляюцца на месцы з драўніны, а не закупляюцца, як раней. І тут вялікая грашовая эканомія.
Сёлета ўмельцы прадпрыемства сканструявалі ўстаноўкі для ямачнага рамонту дарог. Заўважу, каб купіць такую ўстаноўку, трэба выкласці больш за сто мільёнаў рублёў.
А галоўнае, на што звярнулі ўвагу ўдзельнікі семінара і ў першую чаргу госці з іншых рэгіёнаў рэспублікі, гэта тое, што дарогі ўтрымліваюцца ў належным стане. Паўсюдна прыгожыя разметкі, знакі. А пры дарозе на прыпынках дарожнікі ўзвялі арыгінальныя аўтапавільёны з прыгожай аздобай і з беларускім нацыянальным арнаментам.
Зараз “Гомельаўтадар” абслугоў-вае 1682,404 кіламетра рэспубліканскіх дарог, якія праходзяць па тэрыторыі Гомельшчыны, а таксама 176 мастоў праз іх. Аб’ёмы выкананых работ пастаянна ўзрастаюць. Напрыклад, за першае паўгоддзе гэтага года яны павялічыліся ў параўнанні з леташнім адпаведным перыядам амаль у два разы ў супараўнальных цэнах, значна палепшана і якасць, у чым у ходзе семінара пераканаліся яго ўдзельнікі. У некаторых з іх я ўзяў кароткае інтэрв’ю.
У. І. Цылька, начальнік аддзела ўтрымання дарог РУП “Гроднааўтадар”:
— Я сам родам з Гомеля. Таму мне асабліва прыемна бачыць поспехі землякоў. Уражваюць прыгажосць і кампактнасць аб’ектаў быту і адпачынку на базах, а таксама прыдарожных сервісных аб’ектаў. Думаю, тут ёсць што пераняць і нам у Гродна.
С. А. Мазгоў, старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху абласной аўтаінспекцыі, падпалкоўнік міліцыі:
— Прыгожыя аб’екты “Гомельаўтадара” не толькі ў раёнах, дзе праходзіў семінар, а паўсюдна ў вобласці. Арганізавана гэтае прадпрыемства было толькі пяць гадоў таму, а ўжо многае зрабіла. Думаю, і ў будучым тут з’явяцца напрацоўкі, вартыя пераймання. Сервіс на дарогах дапамагае мацаваць бяспеку руху.
У. У. Гарбачоў, намеснік старшыні камітэта па будаўніцтву і архітэктуры аблвыканкама:
— Прымяненне ў “Гомельаўтадары” новых матэрыялаў, тэхналогій і механізмаў дазваляе значна павысіць аператыўнасць і якасць выканання работ на дарогах, а таксама ўзровень бяспекі і камфортнасці руху для карыстальнікаў аўтадарог. Вядома, заслугоўвае ўвагі той факт, што прадпрыемства многае робіць па развіццю вытворчых баз у падраздзяленнях.
Прыкладна такія водгукі былі выказаны і іншымі ўдзельнікамі семінара.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей