Кожную раніцу ў гэтыя дні генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд” В. М. Краўчанка заязджае перад работай на тую з гарадскіх вуліц, дзе іх падраздзяленнямі вядзецца рамонт і рэканструкцыя дарог. Цікавіцца патрэбамі і праблемамі работнікаў, тым, якую дапамогу трэба тэрмінова аказаць, каб не выбіцца з намечаных графікаў і працаваць якасна, высокаэфектыўна. Не сакрэт, што на дрэнны стан гарадскіх дарог шмат нараканняў, асабліва з боку вадзіцеляў.— У апошнія гады ў Гомелі, ды і ў іншых гарадах вобласці, недастаткова ўдзялялася ўвагі капітальнаму рамонту і добраўпарадкаванню вуліц і дарог, — гаворыць В. М. Краўчанка. — Таму яны і прыходзілі ў непрыглядны выгляд. Зараз становішча па-праўляецца. Штодзённа вядзем работы шырокім фронтам.
Апрача Гомельскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 113, на рамонце гомельскіх дарог задзейнічаны падраздзяленні Добрушскага ДРБУ-150 і Рэчыцкага
ДРБУ-149. Работа вядзецца на працягу ўсяго светлавога дня.
— Стаўку робім на лепшыя тэхналогіі, — расказвае начальнік аддзела якасці, стандартызацыі і метралогіі прадпрыемства Р. Е. Гурэвіч. — Напрыклад, на пакрыцці дарог выкарыстоўваецца асфальтабетон з прымяненнем кубавіднай шчабёнкі, што павышае ўстойлівасць і трываласць дарог.
У рабоце задзейнічана навейшая тэхніка, якую, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, пастаянна набывае “Гомельаблдарбуд”. Зараз, напрыклад, выкарыстоўваюцца чатыры каткі, дваццацітонны самазвал “Волат”, іншыя новыя спецмашыны.
У выніку сумеснай арганізаванай і высокаэфектыўнай работы на вачах мяняецца аблічча нашых вуліц. За кароткі тэрмін поўнасцю адрамантавана цэнтральная дарога ў Навабеліцы, значная частка дарогі па вуліцы Савецкай і іншыя.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Речичанка познакомилась с мужчиной на сайте «Табор», а после «ночи любви» лишилась двух смартфонов и 1 700 руб
- 12:59
- 15.04.2017
- 419364
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 13:00
- 21.05.2021
- 185773
-
Оставил пять детей у воды и ожидал их в автомобиле: новые подробности трагедии в Светлогорском районе
- 18:17
- 21.07.2018
- 124726
-
Гомельчанин убил приятеля одним ударом в лицо, но не стал скрываться и вызвал милицию (видео)
- 13:26
- 16.09.2019
- 86025
-
Страшное ДТП произошло вечером 12 октября на улице Советской в Гомеле. Есть погибшие
- 23:42
- 12.10.2019
- 83831
-
В Лельчицком районе авто опрокинулось в мелиоративный канал - погибли два человека
- 12:30
- 18.05.2021
- 82168
-
МОРОЗОВЦЫ: империя зла (часть 4)
- 11:16
- 03.02.2007
- 75301
-
"Растерялась и не знала что делать". В Гомеле нашлась женщина, которой по ошибке выдали лишних 5000 рублей
- 10:23
- 21.06.2019
- 74295
-
«Морозовцы» и «пожарники» продолжают числиться в международном розыске
- 16:36
- 19.12.2015
- 73690
-
Смертельное ДТП на перекрестке улицы Интернациональной и проспекта Ленина в Гомеле (добавлено видео)
- 10:04
- 26.08.2018
- 72106


