Мільёны за прыгажосць

  • 1583
  • 00:00
  • 25.09.2008
Поделиться
У рэспубліканскім сельскагаспадарчым вытворчым унітарным прадпрыемстве “Насовічы” пятніца кожнага тыдня лічыцца санітарным днём. Тут сярод вытворчых падраздзяленняў арганізавана спаборніцтва па навядзенні належнага парадку на іх тэрыторыі і ў рабочых памяшканнях. Штоквартальна падводзяцца вынікі. Так, калектывы МТФ “Антонаўка” і цэха па раслінаводству, якія ў другім квартале занялі ў гэтым конкурсе адпаведна першае і другое месцы, адзначаны прэміямі ў паўтара і мільён рублёў.
— Прыгажосць на рабочым месцы не толькі падымае нашым працаўнікам настрой, але і дапамагае дабівацца ім высокіх  вытворчых паказчыкаў, — падкрэсліла намеснік дырэктара прадпрыемства А. І. Зяцькова.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей