На Гомельшчыне прыступілі да ўборкі новага ўраджаюСа свята зажынак пачалі жніво напрыканцы мінулага тыдня хлебаробы КСУП “Чамярыскі” Брагінскага раёна. Лёгкі ліпеньскі ветрык пяшчотна калыхаў залатое руно ячменнага поля, што дыхала непаўторным пахам спелага зерня. Зялёная аправа падступіўшага з трох бакоў да зернявога кліну сасновага бору дапаўняла гэтае хараство. Настрой удзельнікам сёлетняга жніва ўзнімалі і самадзейныя артысты ансамбляў “Чарэмша” і “Бярозкі”, якія адкрывалі свята зажынак. Па старадаўняй традыцыі, першымі да ячменнага поля падышлі жнейкі з сярпамі, зрэзалі буйныя каласы, звязалі першы сноп і паднеслі яго кіраўніку гаспадаркі Генадзю Краўчанку.
А праз колькі хвілін у справу ўключыліся галоўныя ўдзельнікі жніва — экіпажы камбайнаў. Бункеры на вачах напоўніліся збажыной новага ўраджаю, і вось ужо Ігар Салдаценка і Рыгор Галко сігналяць — падавайце грузавік пад выгрузку зерня!
У першы дзень у гаспадарцы было ўбрана 8 гектараў ячменю гатунку “гонар”, які даў па 50 цэнтнераў з гектара. Усяго ж у “Чамярыскім” зерневыя культуры трэба скасіць сёлета на плошчы 1800 гектараў, плануецца атрымаць валавы намалот у памеры 7240 тон.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56861
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54152
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28234
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27797
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25663
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24785
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21814
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21739
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21148
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20849


