Духмянае сена і спажыўны сянаж

  • 1382
  • 00:00
  • 02.06.2009
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
У многіх гаспадарках Рэчыцкага раёна яшчэ толькі пачынаюць касавіцу, а ў вытворчым сельскагаспадарчым кааператыве “50 год Кастрычніка” нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя на зімова-стойлавы перыяд вя­дуць ужо поўным ходам.
 Асноўная стаўка робіцца на сена. Зараз на яго нарыхтоўцы з яжы зборнай і цімафееўкі занята некалькі адзінак тэхнікі. З агеньчыкам працуе на скошванні травы на самаходнай касілцы Аляксандр Грань, які выязджае на сенажаць вельмі рана і дзённыя заданні выконвае амаль на 200%. Старанна працуюць таксама Аляксандр Калеснік, Мікалай Курловіч, Мікалай Карпаў, Алег Кошаль, Мікалай Пырх, Уладзімір Данчанка і іншыя механізатары. Першыя рулоны духмянага сена ўжо завезены пад павеці для захоўвання. Усяго сёлета плануецца нарыхтаваць гэтага корму 2400 тон — больш чым па дзве тоны ў сярэднім на карову.
Апрача гэтага будзе закладзена і 7500 тон сенажу. Да яго нарыхтоўкі ў гаспадарцы прыступілі таксама. Добра прадумана арганізацыя і аплата працы ўдзельнікаў корманарыхтоўкі. Прама ў поле дастаўляецца гарачае харчаванне.
Сёлета ўпершыню ў гаспадарцы плануецца давесці сярэдні надой малака ад каровы да 6200 кіла­грамаў. Старшыня кааператыва Р. К. Шпакаў лічыць, што надзейнай гарантыяй высокіх надояў і прываг маладняку буйной рагатай жывёлы будзе трывалая кармавая база, якая ствараецца і сёння.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей