Прыемна зараз праехаць па палях СП “Урыцкае” Гомельскага раёна. Хутка ідуць у рост пасевы азімых і яравых збожжавых культур, дружна з’яўляюцца зялёныя парасткі кукурузы. Цвіце рапс. Гэтай культуры ў апошні час у гаспадарцы надаецца асаблівая ўвага. Толькі за год плошчу пад яе пашырылі і давялі да 380 гектараў. З кожнага, як і летась, маюць намер атрымаць не менш за 40 цэнтнераў насення, пры сярэднеабласной ураджайнасці ўдвая меншай. Ужо зараз віды на ўраджай выдатныя.
— У немалой ступені рапсавае поле шчодра дорыць ураджай таму, што мы добра даглядаем пасевы, — гаворыць аграном-аграхімік гаспадаркі Дзмітрый Шустаў. — Яшчэ з восені зрабілі хімічную праполку пасеваў супраць пустазелля. А зусім нядаўна, вобразна кажучы, нанеслі моцны ўдар па рапсаваму кветкаеду. Апрацавалі пасевы сучаснымі прэпаратамі. У выніку яны чыстыя і ачагоў са шкоднікамі не назіраецца.
— У вобласці сёлета пасевы рапса пашыраны амаль да 60 тысяч гектараў, — расказвае намеснік дырэктара абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Т. В. Маслак. — Амаль паўсюдна праведзены комплексныя ахоўныя работы на пасевах рапса, за выключэннем Веткаўскага раёна, дзе ёсць пэўныя недапрацоўкі. Праз пару тыдняў на рапсавых палях трэба будзе весці барацьбу з хваробамі. Бяда аднак у тым, што пакуль у многіх гаспадарках вобласці не хапае неабходных прэпаратаў. Яшчэ ёсць час набыць іх.
Тамара Васільеўна звяртае ўвагу і на той факт, што пасля дажджоў, якія прайшлі нядаўна, з’явіліся спрыяльныя ўмовы для развіцця хвароб азімых культур. Таму трэба тэрмінова весці фунгіцыдныя апрацоўкі.
Патрабуе хуткай дапамогі і кукуруза, якая сёлета ў вобласці займае больш за 170 тысяч гектараў. У фазе ад 2-3 да 8-10 трэба весці хімпраполку супраць пустазелля, якое забірае з глебы ў некалькі разоў больш пажыўных рэчываў, чым сама кукуруза. Аднак у цэлым па вобласці пакуль не хапае гербіцыдаў. Іх трэба тэрмінова набыць. Ды і праполка вядзецца марудна. Асабліва зацягваюць гэтыя работы ў Кармянскім, Чачэрскім, Жыткавіцкім і некаторых іншых раёнах.
Калі зараз не актывізаваць хімічную праполку палёў, то і запланаванага ўраджаю не будзе. Нездарма ж у народзе кажуць: пасевы плачуць, калі пустазелле і хваробы раслін скачуць.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56861
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54152
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28234
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27797
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25663
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24785
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21814
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21739
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21148
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20849