“Бровар” па-за канкурэнцыяй

  • 1325
  • 00:00
  • 09.04.2009
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Збожжавае поле пастаянна радуе хлебаробаў рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Уваравічы”.  А летась тут увогуле ўраджай быў рэкордным. З гектара намалацілі па 57,4 цэнтнера збожжа, амаль на 15 цэнтнераў больш, чым у 2007 годзе.
І занялі па ўраджайнасці першае месца ў Буда-Кашалёўскім раёне. А вось ячмень новага сорту “бровар” даў больш за 65 цэнтнераў збожжа з гектара.
 — Сёлета стаўку робім толькі на ячмень гэтага высокаўраджайнага сорту, —  гаворыць галоўны аграном эксбазы, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Ф. І. Жырыкаў. — Калі летась ён займаў толькі 25 гектараў, то сёлета ім засеем усю плошчу пад ячмень у 280 гектараў. Мяркуем намалаціць  “бровара” ў дзесяткі разоў больш, чым летась.  Гэта дазволіць нам ужо пад сяўбу 2010 года забяспечыць насеннем  гэтага сорту многія гаспадаркі раёна і вобласці.
 Сяўбу  ў гаспадарцы пачалі ў ліку першых у раёне і з кожным днём павялічваюць яе тэмпы. На новым комплексным высокапрадукцыйным пасяўным агрэгаце, пры дапамозе якога вядзецца адразу і перадпасяўная апрацоўка глебы, ячмень сее адзін з лепшых механізатараў эксбазы Віктар Алейнікаў. Нормы выпрацоўкі перавыконвае амаль удвая. Высокай выпрацоўкі на сяўбе аўса дабіваецца і механізатар Сяргей Сямёнаў.
 Перадавыя пазіцыі  ў раёне і вобласці эксбаза займае і па ўра-джайнасці бульбы. У апошнія гады яе з гектара накопваюць больш за 300 цэнтнераў з гектара.  Пад гэту культуру яшчэ з восені ўнеслі добрую дозу арганічных угнаенняў, а зараз поўным ходам вядзецца падрыхтоўка глебы пад пасадку клубняў. Тут асаблівай стараннасцю вызначаецца механізатар Уладзімір Алейнікаў. Адначасова рыхтуюцца плошчы пад сяўбу кукурузы і іншых больш позніх яравых культур.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей