У канцы мінулага тыдня ў Гомелi адбылося пасяджэнне калегіі
дэпартамента “Белаўтадор” Міністэрства транспарту і камунікацый
Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны вынікi работы галіны ў 2008
годзе і задачы на 2009 год. На пасяджэнні выступіў старшыня Гомельскага
аблвыканкама А. С. Якабсон. Аляксандр Серафімавіч падкрэсліў, што
дарогі Гомельшчыны з’яўляюцца, вобразна кажучы, візітнай карткай не
толькі рэгіёна, а і дзяржавы ў цэлым, паколькі звязваюць Беларусь з
Расіяй і Украінай. Таму ім надаецца і будзе надавацца асаблівая ўвага.
Д арогі і па рэспубліцы ў цэлым пастаянна паляпшаюцца, зазначыў намеснік міністра транспарту і камунікацый — дырэктар дэпартамента А. М. Лыцін. Упершыню за шмат гадоў дарожнікі рэспублікі летась выканалі прагнозныя паказчыкі па ўсіх напрамках сваёй дзейнасці. Ва ўсіх арганізацыях ёсць добрыя напрацоўкі, хаця ў многіх з іх не пазбеглі і праблем.
Пэўны ўклад у агульную скарбонку працоўных здабыткаў унеслі і гомельскія дарожнікі. А па асобных пазіцыях яны ўтрымліваюць лідзiруючыя месцы. Напрыклад, дарожнікі камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”, якое ўзначальвае В. М. Краўчанка, летась дабіліся вышэйшай прадукцыйнасці працы сярод аблдарбудаў рэспублікі. У сярэднім на аднаго працуючага яна склала 102 мільёны рублёў. Тут і бал якасці ўтрымання мясцовых дарог 3,84, а ў цэлым па рэспубліцы — 3,68. У гамяльчан самы высокі і эксплуатацыйны бал стану дарог — 3,7.
Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 2, г. Гомель”, дзе генеральны дырэктар К. К. Кастэнка, выканалі летась самы вялікі аб’ём работ за межамі рэспублікі, а сёлета плануюць павялічыць экспартныя паслугі.
Па многіх напрамках дабіліся выдатных вынікаў і дарожнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельаўтадор”, якое ўзначальвае М. І. Колаты.
На калегіі адзначалася: паколькі ў гомельскіх прамыслоўцаў самыя вялікія аб’ёмы вытворчасці таварнай прадукцыі, то нагрузкі на дарогі рэгіёна па перавозцы грузаў таксама найбольшыя. Таму на далейшае развіццё дарожнай сеткі Гомельшчыны з фонду рэспублікі трэба выдзяляць больш фінансавых сродкаў.
А. М. Лыцін паведаміў, што ў дэпартаменце перагледжаны першапачатковыя тэрміны будаўніцтва новага моста праз Сож у Навабеліцу і вырашана скараціць іх, каб здаць важны аб’ект у эксплуатацыю ўжо сёлета. Для гэтага будуць актывізаваны работы і выдзелены дадатковыя фінансавыя сродкі.
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з работай блоку дапаможных цэхаў і іншых падраздзяленняў цэнтральнай вытворчай базы “Гомельаблдарбуда”.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56861
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54152
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28234
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27797
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25663
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24785
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21814
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21739
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21148
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20849