Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гусявіца”
Буда-Кашалёў-скага раёна У. І. Кісялёў працуе ў гаспадарцы чвэрць
стагоддзя. Трынаццаць гадоў узначальвае гэтае сельгаспрадпрыемства.
— Але не памятаю такога выпадку, каб за жніво ў нейкім калгасе ці саўгасе літаральна ўсе камбайнеры намалацілі больш чым па тысячы тон хлеба, — гаворыць Уладзімір Іванавіч. — А ў нас сёлета ўсе пяць экіпажаў пераўзышлі тысячныя намалоты.
Першае месца заваяваў галоўны інжынер Аляксандр Карповіч, які ўжо на працягу многіх гадоў у час жніва садзіцца за штурвал камбайна і паказвае прыклад у рабоце ўсім камбайнерам. Характэрна, што ўсе камбайнеры ў гэтым годзе працавалі толькі на камбайнах вытворчасці “Гомсельмаша”.
Парадавалі добрымі паказчыкамі ў рабоце і гусявіцкія вадзіцелі на перавозцы хлеба ад камбайнаў. Уладзімір Свярдлоў нават заняў першае месца ў раёне.
Галоўны аграном Дзмітрый Бічан зазначае, што ў гаспадарцы зараз робяць стаўку на інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур, а таму стабільна дабіваюцца высокай ураджайнасці. Сёлета, напрыклад, намалацілі 5695 тон збожжа або на 1139 тон больш, чым летась. Павялічылася таксама ўраджайнасць кукурузы на зерне і рапсу.
Курс на павышэнне ўрадлівасці глебы ўзяты і на наступны год. У гаспадарцы плануюць расшырыць пасевы высокаўраджайных культур, напрыклад аўса, якога сёлета намалацілі па 55 цэнтнераў з гектара.
З восені ў глебу пад веснавую сяўбу ўнесена больш чым летась арганічных і мінеральных удабрэнняў. Тукі тут вырашана ўносіць да снегу.
У гаспадарцы зманціраваны і працуюць дзве сучасныя тэхналагічныя лініі па ачыстцы насеннага зерня. Насенне збожжавых і зернебабовых культур рыхтуецца не толькі для патрэб гаспадаркі, а і на продаж сельгаспрадпрыемствам вобласці.
У кааператыве прыступілі да пастаноўкі на зімовае захоўванне і рамонту глебаапрацоўчай, пасяўной і ўборачнай тэхнікі. Механізатарам для гэтай работы створаны неабходныя ўмовы.
Галоўны эканаміст Вольга Гараўцова, якая пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па накіраванню працуе ў гаспадарцы, зазначае, што ў хлебаробаў прыкметна вырасла і заработная плата, а вёска на вачах маладзее і прыгажэе. Таму, нягледзячы на тое, што яна знаходзіцца недалёка ад Гомеля, побач з Уваравічамі, тут застаецца і моладзь.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56861
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54152
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28234
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27797
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25663
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24785
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21814
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21739
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21148
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20849