Курс на сумесныя прадпрыемствы

  • 1335
  • 00:00
  • 15.03.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Гомельшчыну наведала дэлегацыя Ліепайскага аддзялення Латвійскай гандлёва-прамысловай палаты на чале з яго дырэктарам Гіртсам Кронбергсам. Гэта не першы візіт латвійскіх бізнесменаў у нашу вобласць. Яны супрацоўнічаюць ужо з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Беларускі металургічны завод”, адкрытым акцыянерным таварыствам “Гомельдрэў”, некаторымі іншымі нашымі прадпрыемствамі. Госці маюць намер пашырыць супрацоўніцтва з гамяльчанамі, a ў перспектыве арганізаваць сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым яны гаварылі ў Гомельскім гарвыканкаме на сустрэчы з намеснікам яго старшыні С. I. Парошыным, у час правядзення кантактна-кааперацыйнай біржы ў Гомельскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у гутарках з прадстаўнікамі нашых дзелавых колаў.
— Ёсць добрыя перспектывы паглыблення нашага супрацоўніцтва, — падкрэсліў намеснік старшыні Беларускай ГПП — генеральны дырэктар яе Гомельскага аддзялення В. К. Старавойтаў. — Прапрацаваны варыянты на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў. Канчатковыя рашэнні будуць прыняты восенню ў ходзе візіту гомельскай дэлегацыі у Ліепаю.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей