Рыхтуюцца да жніва

  • 1434
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Напярэдадні жніва новыя камбайны “КЗС-10К” паступілі ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы “Губічы”, “Ульянава”, камунальныя сельскагаспадарчыя унітарныя прадпрыемствы “Нікалаеўка”, “Саўгас “Чырвонаакцябрскі”, іншыя сельгаспрадпрыемствы Буда-Кашалёўскага раёна. Усяго па лізінгу з “Гомсельмаша” іх будзе закуплена васемнаццаць. Зараз у майстэрнях заканчваецца рамонт іншай збожжаўборачнай тэхнікі і сушыльных комплексаў.
— Летась па валавому намалоту хлеба мы занялі другое месца ў вобласці, — гаворыць начальнік райсельгасхарчу А. Ф. Шруб. — Сёлета маем намер з 74 тысяч тон павялічыць збор хлеба да 90 тысяч тон. Нашы палі менш чым у паўднёвых раёнах закранула засуха. Ураджай добры. І мы маем намер убраць яго хутка і без страт.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей