Прыбаўце ў рабоце, касцы!

  • 1473
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
На абласной селектарнай нарадзе па пытаннях сельскай гаспадаркі, якую вёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч, асноўная ўвага была ўдзелена нарыхтоўцы травяністых кармоў.
Адзначалася, што з кожным днём тэмпы работ пашыраюцца. Але на 2 чэрвеня ў графікі ўкладва-ліся толькі ў Гомельскім, Буда-Кашалёўскім, Мазырскім і яшчэ некалькіх раёнах. У большасці ж яшчэ адставалі ад задання.
Як адзначыў на нарадзе намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Вабішчэвіч, зацягваюць касьбу траў у Жлобінскім, Рагачоўскім, Чачэрскім і Лельчыцкім раёнах. Працаўнікам гэтых, а таксама некаторых іншых раёнаў трэба прыбавіць у рабоце з такім разлікам, каб штодзённа скошваць не менш чым шэсць працэнтаў плошчаў да плану. Такая задача стаіць на сёння і ў цэлым па вобласці.
На нарадзе падкрэслівалася, што трэба павышаць і якасць нарыхтоўкі кармоў. На жаль, нярэдка расцягваюцца тэрміны правяльвання і сушкі скошаных траў. Часам яны ўвогуле залежваюцца на лузе, а ў выніку сена і сянаж не адпавядаюць патрэбным якасным параметрам. А сёлета сельгас-прадпрыемствам неабходна нарыхтаваць перша-класнага сена не менш чым 70 працэнтаў ад усяго назапашанага, а сенажу — 75 працэнтаў.
Г. В. Дашкевіч звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на той факт, што зараз настаў самы спрыяльны час і для дасягнення высокіх надояў малака. Таму паралельна з нарыхтоўкай кармоў на зіму трэба ўдосталь забяспечваць жывёлу зелянінай і па-гаспадарску арганізаваць пашавае ўтрыманне статка.
* * *
На 4 чэрвеня па вобласці скошана 93418 гектараў траў першага ўкосу, або 33 працэнты да задання. Нарыхтавана звыш 14 тысяч тон сена і каля 85 тысяч тон сенажу.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей