На пяцітысячны рубеж

  • 1446
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
З кожным днём на Гомельшчыне растуць запасы кармоў для грамадскага пагалоўя на зімова-стойлавы перыяд. Асноўная стаўка робіцца на сена. Яго назапашана ўжо звыш дзесяці тысяч тон, што ў некалькі разоў больш, чым на пачатак чэрвеня летась. Больш тысячы тон гэтага каштоўнага корму нарыхтавана ў Добрушскім раёне, які па гэтым паказчыку лідзіруе ў вобласці.
— Сёлета плануем упершыню выйсці на пяцітысячныя надоі малака ад каровы, — зазначае начальнік Добрушскага райсельгасхарчу А. В. Антановіч. — Каб дабіцца такіх паказчыкаў, трэба мець у сярэднім не менш чым дзве тоны высакаякаснага сена на карову. Зараз ва ўсіх гаспадарках вядзецца яго нарыхтоўка. Але найбольш эфектыўна на сённяшні дзень працуюць у КСУПах “Жгунскі”, “Дубовы Лог”, ПСУПе “Церахоўка-Агра”.
Характэрна, што ў Церахоўцы на корманарыхтоўцы заняты ў асноўным маладыя механізатары. Напрыклад, без перабояў забяспечваюць адвозку цюкаванага сена з лугу да месца захоў-вання Міхаіл Янчанка і Дзмітрый Досаў. Узоры працы на яго цюкаванні паказвае Сяргей Кайдуноў.
— Стараюцца і іншыя механізатары, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Раман Траціннікаў. — Травы сёлета ў нас выраслі высокія, густыя... Вось і стараемся своечасова ўбраць іх па першаму ўкосу. Паралельна нарыхтоўваем сянаж і сілас. Усяго на стойлавы перыяд для жывёлы маем намер назапасіць па 40 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў з разліку на ўмоўную галаву жывёлы, а гэта прыкладна ў паўтара раза больш, чым у сярэднім па вобласці.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей