Гомельшчыну ў многіх краінах свету ведаюць дзякуючы прадукцыі, пастаўкі якой за мяжу пастаянна павялічваюцца. Яна з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай рэгіёна. Такая думка выказвалася на прэс-канферэнцыі, якую нядаўна правёў намеснік старшыні аблвыканкама У. У. Маёраў.
Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў дасягнутыя поспехі, гаварыў аб праблемах і перспектывах работы народнагаспадарчага комплексу рэгіёна ў мінулай пяцігодцы і ў 2005 годзе. Па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, у тым ліку і за межы рэспублікі, зроблены значны крок наперад. Амаль усе асноўныя прагнозныя паказчыкі перавыкананы. Вытворчасць прамысловай прадукцыі пры заданні 128 — 132 працэнты склала 151 працэнт, у сельскагаспадарчай аналагічны паказчык склаў 133 працэнты, а заданнем было прадугледжана 122 — 128 працэнтаў. Тавараабарот — 183 працэнты. Значна паменшылася дэбіторская запазычанасць, а вось інвестыцыі ў народную гаспадарку ўзраслі. Характэрны і такі факт. Наша вобласць адзіная ў рэспубліцы выканала прагнозныя паказчыкі ў сельскагаспадарчай галіне па ўсіх напрамках. Колькасць стратных гаспадарак за пяць гадоў і асабліва летась знізілася да мінімуму. І не толькі за кошт далучэння слабых суб’ектаў да моцных, а ў асноўным дзякуючы павышэнню эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці, павелічэнню выпуску таварнай прадукцыі пры змяншэнні затрат на яе.
Журналістаў цікавілі пытанні паляпшэння якасці прадукцыі. Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што і ў гэтым плане за гады пяцігодкі ў цэлым і летась у прыватнасці таксама зроблены значны крок наперад. Паспяхова ажыццяўляецца праграма па якасці, якая была прынята яшчэ ў 2002 годзе. За мінулы перыяд Камітэт стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь прызнаў, што сістэма менеджмента якасці амаль у ста прадпрыемстваў вобласці адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001. Павялічваецца колькасць удзельнікаў і намінантаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года”. Амаль сорак працэнтаў экспартных паставак Гомельшчыны накіроўваюцца у Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, іншыя рэгіёны Расіі.
Толькі за апошнія тры гады пастаўкі нашай прадукцыі ў далёкае замежжа павялічыліся ў некалькі разоў. Гамяльчане паспяхова пачалі асвойваць рынкі скандынаўскіх краін, а туды, як вядома, нялёгка прабіцца са сваёй прадукцыяй нават развітым краінам Заходняй Еўропы і Амерыкі. Нягледзячы на гэта, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт” пастаянна павялічвае пастаўкі чыгунных вырабаў у гэтыя рэгіёны. На працягу студзеня 2006 года з завода адгружана ўжо некалькі партый прадукцыі ў Швецыю, Нарвегію, ажыццёўлены першыя пастаўкі і ў Англію. Усё большым попытам карыстаецца прадукцыя флагманаў нашай прамысловасці — Беларускага металургічнага завода і “Гомсельмаша”. Добра працуюць з замежнымі партнёрамі прадпрыемствы хімічнай, нафтаперапрацоўчай прамысловасці і асобныя перапрацоўчыя прадпрыемствы сельскагаспадарчай прадукцыі. А вось прадпрыемствам дрэваапрацоўкі, лёгкай і мясцовай прамысловасці трэба значна падцягнуцца і ў першую чаргу знізіць выдаткі вытворчасці, мадэрнізаваць яе, што дасць магчымасць лепш абнаўляць асартымент сваіх вырабаў і фарміраваць на іх канкурэнтаздольныя цэны. Як адзначыў У. У. Маёраў, пачынае здаваць свае пазіцыі кандытарскае прадпрыемства “Спартак”. Магчымасці для больш плённай і эфектыўнай работы тут, як і на іншых прадпрыемствах, ёсць. Іх трэба выкарыстаць спаўна.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56860
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54151
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28233
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27796
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25662
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24784
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21813
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21738
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21147
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20848