Нядаўна пасля рэканструкцыі ўзнавіў работу фірменны магазін адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр “Гарант”, які знаходзіцца ў памяшканні галаўнога прадпрыемства па вуліцы Савецкай, 106.
Сцяпан БАЛОТКІН
З яго ўлікам у Гомелі працуюць зараз чатыры фірменныя магазіны, а ў цэлым па вобласці — чатырнаццаць. Пакупнікам прадстаўлены шырокі асартымент не толькі тэлевізараў, а і іншай радыёэлектроннай тэхнікі, якую выпускае мінскае прадпрыемства “Гарызонт”, у тым ліку сумеснай вытворчасці з паўднёва-карэйскімі фірмамі. Сярод апошніх навінак — тэлевізар з экранам у 84 сантыметры па дыяганалі, а таксама “гаворачы” тэлевізар і тэлевізар з дадатковай аховай зроку. У бліжэйшы час павінны паступіць у продаж тэлевізары з вадкакрысталічным экранам, якія нагадваюць карціну. Іх можна будзе вешаць на сцены. Чакаюць гамяльчан і іншыя навінкі.
— І гэта зразумела. Прадпрыемства “Гарызонт” пастаянна ўдасканальвае, абнаўляе сваю вытворчасць, выпускае якасную канкурэнтаздольную прадукцыю, — заўважае дырэктар тэхнагандлёвага цэнтра П. В. Сцепаненка. — Многія пакупнікі адзначаюць, што айчынныя тэлевізары не ўступаюць нават лепшым аналагам вядомых замежных фірм, да таго ж яны намнога дзешавейшыя. Таму і карыстаюцца павышаным попытам. Сёлета за дзесяць месяцаў іх рэалізавана значна больш, чым за адпаведны перыяд летась. Згодна з нашымі прагнозамі ў лістападзе — снежні 2005 года рэалізацыя ў параў-нанні з леташнім павінна павялічыцца больш як на 20 працэнтаў.
Пётр Васільевіч адзначае і той факт, што, паколькі “Гарант” з’яўляецца аўтарызаванным сервісным цэнтрам і мае паўнамоцтвы адкрытага акцыянернага таварыства “Гарызонт” рэалізоўваць прадукцыю з яго маркай, то навейшыя мадэфікацыі тэлевізараў паступаюць адразу ж у Гомель. Па крайняй меры, у фірменным гандлі яны з’яўляюцца раней, чым у іншых гандлёвых прадпрыемствах горада і вобласці.
І яшчэ адна немалаважная акалічнасць. Прама ў магазінах можна атрымаць кансультацыі па эксплуатацыі тэлевізараў і іншай радыёэлектроннай апаратуры. Пакупнікам не трэба мець клопат аб тым, як даставіць тавары з магазінаў дадому. Транспарт бясплатна прадастаўляе прадпрыемства.
Заслугоўвае ўвагі і той факт, што прама ў магазінах “Гаранта” ажыццяўляецца перадпродажная падрыхтоўка тэлевізараў. Яны адразу ж ставяцца на гарантыю. На працягу трох гадоў знаходзяцца на абслугоўванні, і, калі трэба, бясплатна рамантуюцца. У апошнія гады многае зроблена па паляпшэнню абслугоўвання насельніцтва. І не толькі гарадскога, але і сельскага. На сацыяльныя стандарты у “Гаранце” звярнулі ўвагу своечасова і дабіліся пэўных поспехаў па іх укараненню. З “Гомельаблпоштай” і раённымі камбінатамі бытавога абслугоўвання заключаны дагаворы. Цяпер кожны паштальён, а таксама работнікі ўсіх КПП могуць прымаць заказы ў любога вяскоўца на рамонт і абслугоўванне тэлевізара. Спецыялісты “Гаранта” выязджаюць на месца і ліквідуюць непаладкі. Калі ж няспраўнасць складаная і ў хатніх умовах выправіць яе немагчыма, то і гэта не бяда. Тэлевізар завозіцца ў бліжэйшую майстэрню, рамантуецца і вяртаецца назад заказчыку. Такім чынам, не выходзячы з дому, жыхар нават самай невялікай і аддаленай вёскі можа атрымаць паслугі “Гаранта”. Прытым, якасныя: паўторных выклікаў не было. А гэта значыць, што “Гарызонт” з “Гаранта” заўсёды будзе працаваць надзейна.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56860
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 54151
-
Мед в центре скандала (фото)
- 14:39
- 30.08.2013
- 28233
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27796
-
Круговорот воды в народе
- 21:39
- 14.11.2013
- 25662
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 11:26
- 26.09.2013
- 24784
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21813
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21738
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21147
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20848