Пяць прадпрыемстваў нашай вобласці сталі пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2011 года”

  • 1910
  • 10:12
  • 23.08.2012
Поделиться
У намінацыі “Лепшы суб’ект інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва” вызначыліся адразу дзве арганізацыі з Гомеля. Абласны інфармацыйна-метадычны цэнтр (дырэктар — Аляксандр Маісейкін) стаў пераможцам, а прыватнае прадпрыемства “БелТрастінфо” на чале з Тамарай Міжэвіч — лаўрэатам. Гомельская “ВЕЗА-Г” (дырэктар — Віктар Скурат) прызнана лепшай у краіне арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі. Лаўрэатамі конкурсу таксама сталі акцыянерныя таварыствы “Партнёр і К” з Мазырскага раёна (Мікалай Красюк) і рэчыцкая “Буравая кампанія “Дэльта” (Мікалай Чарнашэй). Яны адзначаны ў намінацыях “Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці прадуктаў харчавання і будаўнічай дзейнасці”. Упершыню на рэспубліканскім конкурсе нашы бізнесмены перамаглі адразу ў дзвюх намінацыях. Дарэчы, па колькасці лаўрэатаў і пераможцаў Гомельшчына на трэцім месцы пасля Мінска і Мінскай вобласці.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей