Едуць дарожнікі да суседзяў

  • 1553
  • 10:51
  • 28.08.2012
Поделиться
Шмат зараз работы ў дарожнікаў Буда-Кашалёўскага ДРБУ-184. Некалькі брыгад адначасова з утрыманнем і прывядзеннем у парадак мясцовых дарог працягвае рэканструкцыю вуліц горада. Выдзеленыя на гэтыя мэты з абласнога бюджэту пяць мільярдаў рублёў хутка асвойваюцца. Апрача гэтага, як расказаў дырэктар упраўлення Алег Яжоў, выконваюцца і іншыя заказы, у тым ліку за межамі Буда-Кашалёўскага раёна. Яшчэ некалькі тыдняў назад разам з Чачэрскім і Кармянскім ДЭУ дарожнікі эфектыўна папрацавалі на будаўніцтве пад’язных дарог да свінафермы, што ўзводзіцца ў сяле Роўкавічы Чачэрскага раёна. Зараз будаўніча-дарожная брыгада майстра ДРБУ-184 Юрыя Мельнікава працуе на добраўпарадкаванні тэрыторыі фермы. Бардзюрны камень завозіцца са жлобінскага, рагачоўскага і веткаўскага філіялаў “Гомельаблдарбуда”.    

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей