80 устаноў адукацыі плануецца аптымізаваць у Гомельскай вобласці ў 2014 годзе
Як паведаміла начальнік планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Валянціна Салавей, 30 устаноў будзе ліквідавана. У прыватнасці, закрыюць дзіцячы садок у Калінкавіцкім раёне, 10 школ у Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім і Рагачоўскім раёнах. Спыняць сваю дзейнасць 16 міжшкольных камбінатаў працоўнага навучання. Закрыюцца ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Калінкавіцкім і Петрыкаўскім раёнах. Таксама на Петрыкаўшчыне перастане дзейнічаць адна ўстанова спецыяльнай адукацыі.
Акрамя таго, на Гомельшчыне рэарганізуюць 4 дашкольныя дзіцячыя ўстановы, 41 школу і 5 устаноў дадатковай адукацыі.
– Гэта не значыць, што выхаванцы і школьнікі згубяць магчымасць навучання і наведвання гурткоў і творчых аб’яднанняў, – адзначае Валянціна Мікалаеўна. – Усе функцыі ўстаноў будуць захаваны, зменіцца толькі іх статус. Напрыклад, дзіцячыя садкі аб’яднаюць з школамі, а ўстановы дадатковай адукацыі ў выніку рэарганізацыі стануць больш функцыянальнымі. Так у Добрушскім раёне плануецца аб’яднаць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Пры гэтым усе накірункі захаваюцца, а таму выхаванцам і іх бацькам не трэба хвалявацца: вольны час дзяцей будзе насычаным і цікавым, як і раней.
Реклама
Другие статьи раздела
-
Роспись и декор банок и бутылок
- 17:35
- 17.03.2014
- 47357
-
Корреспондент «ГП» побывал в институте «Гомельпроект» и узнал, как архитекторы видят наш областной центр в будущем
- 18:29
- 25.11.2013
- 30772
-
Группа инвалидности — явление не постоянное
- 10:13
- 24.01.2008
- 26624
-
Прямая линия: "Чем старше, тем больнее"
- 09:48
- 13.06.2013
- 19478
-
Под страхом смерти
- 11:15
- 24.01.2008
- 18185
-
БМЗ выпустил корпоративный календарь на 2014 год (+фото)
- 15:50
- 27.12.2013
- 17281
-
Возвращение честного имени
- 15:06
- 29.08.2013
- 14931
-
В Гомеле открылся универсальный спортивный зал игровых видов спорта (+фото)
- 11:28
- 30.12.2012
- 12700
-
В Гомеле открылась новая детская поликлиника (фото, видео)
- 13:15
- 26.11.2013
- 12481
-
Признание в любви и фотосессия в подарок
- 08:00
- 12.02.2014
- 12136


