І бульба, і журавіны

  • 1104
  • 00:00
  • 23.09.2008
Поделиться
У раёнах абласнога цэнтра ў мінулую суботу пачалі працаваць асеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Многія гаспадаркі, фермеры і перапрацоўчыя прадпрыемствы Гомельшчыны прапанавалі гараджанам багаты выбар восеньскіх дароў. На плошчы Паўстання Гомельскі, Добрушскі і Мазырскі райспажыўсаюзы, аблгандальсаюз, ААТ “Ельскі кансервавы завод”, “Гомельаблаграсервіс”, “Гомельская птушкафабрыка”, агракамбінат “Паўднёвы” і іншыя прадпрыемствы выставілі на продаж не толькі бульбу, капусту, буракі, яблыкі, кансервы з агародніны, але і мёд, і журавіны. Усе жадаючыя маглі таксама набыць мясапрадукты і самую разнастайную выпечку.
Восеньскія кірмашы будуць працаваць у Гомелі на пяці пляцоўках па суботах да канца кастрычніка.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей