І каравай ад Васіля і Ганны

  • 1433
  • 00:00
  • 18.10.2008
Поделиться
Свята вёскі адзначылі ў Глінішчах — на радзіме знакамітага беларускага пісьменніка Івана Мележа.
Землякоў, што сабраліся на пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры, з гэтай нагоды павіншавалі… героі “Палескай хронікі”. Тых, хто ўзяў шлюб у гэтым годзе, а таксама нованароджаных і іх бацькоў чакалі падарункі. Не абышлі ўвагай і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Іванавіча Кудрыцкага: наведалі яго дома і, каб было зімой цяплей, падарылі коўдру. А ўвечары глінішчанцаў чакала сапраўднае свята — канцэрт ансамбля “Бяседа”. Артысты нават выканалі песню пра Глінішчы, якую напісала выконваючая абавязкі дырэктара мясцовага Дома культуры Наталля Галасун.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей