ГульнІ розуму. 14-й тур
Паважаныя чытачы, гэта апошні тур "Гульняў розуму". Адказы на яго прымаюцца на працягу двух тыдняў. Дасылайце іх на адрас: 246003 г. Гомель, вул. Палеская, д. 17-а, або на e-mail: kseniyalit@mail.ru, kseniyalitgp@gmail.com
Адказы на заданні, апублікаваныя 1 лістапада
Анаграмы: 1) Кандрат Крапіва; 2) Міхась Лынькоў; 3) Максім Гарэцкі; 4) Іван Шамякін.
Пярэваратні: 1) Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прынясла… 2) Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. 3) Кот упіўся, ну, як п’яўка, і не знімеш з галавы. 4) Хмаркі цёмныя, мае братанькі, вецер гоніць вас без дарожанькі…
З беларускай на беларускую: 1) Ведаў бог, што не даў свінні рог. 2) Дурны законаў не чытае, але свае мае.
Адно слова ў двух: -дар-; -нос-, -мак-, -мара-.
Што? Дзе? Калі? 1. Млын. На знаку быў Дон Кіхот. 2. Чудское возера і Грунвальд. 3. Брэхт. 4. Мінская ваза (ваза з Мінска і ваза дынастыі Мін).
20 балаў у Ганны Расінай, 19,5 у Алены Кабаевай (М. Хлюст), 9,5 набраў Ігар Бушуеў.Паважаныя чытачы, гэта апошні тур "Гульняў розуму". Адказы на яго прымаюцца на працягу двух тыдняў. Дасылайце іх на адрас: 246003 г. Гомель, вул. Палеская, д. 17-а, або на e-mail: kseniyalit@mail.ru, kseniyalitgp@gmail.com
Анаграмы (2 балы)
З пераблытаных літар састаўце імя і прозвішча, або псеўданім беларускага пісьменніка. Напрыклад, Ранак Мяў — Янка Маўр.
1) Вілысь Баўка; 2) Роялімт Будзяк; 3) Гурбэцаф Шнішвікача; 4) Былкамп Юграў.
Пярэваратні (2 балы)
Ва ўрыўку з вядомага верша да кожнага слова падабрана процілеглае па сэнсе. Напрыклад, "Твая чужая бісектрыса, так яна табе абрыдла…" — "Мой родны кут, як ты мне мілы…"
1) Суціхні, суціхні, дзяўчына вялікая…. 2) Ты праклянеш, каб месяц цёмны вясёлых улетку бацькоў астуджаў… 3) На ўскрайку водаў Нарвежскага мора, пад фіёрдамі бялеючага Скагерака, ледзь толькі пяць хвілін ляжаць яслі… 4) Чужая матэматыка, звычайная матэматыка, я вашых пачуццяў вусце ды надбудова.
З беларускай на беларускую (1 бал)
Народныя прыказкі ці прымаўкі перакладаюцца на мову навукі. Напрыклад, "Астранамічны аб’ект абавязкова перамесціцца да праёму ў сцяне" — "Загляне сонца і ў наша аконца".
1) У выпадку заключэння пагаднення па рэалізацыі трэцяй асобе жывёлы-кампаньёна былы гаспадар павінен самастойна выдаваць уласцівыя таму гукі. 2) Наяўнасць у жыллі ўладальніка жаночага полу раўназначна адкрыццю рахунка ў швейцарскім банку.
Мінус адзін (2 балы)
У гэтым конкурсе мы прапануем вам характарыстыкі двух слоў. Калі з першага слова выключыць адну літару, атрымаецца другое слова. Напрыклад: воблака — жаданне; адказ: хмара — мара. Трэба адгадаць усе словы.
1) Піша на дошцы — погляды, перакананні; 2) расліна — бывае тупы; 3) храм — вялікая круглая пасудзіна; 4) сталовы прыбор — матэрыял для сялянскага абутку.
Што? Дзе? Калі?
1. "Вахтенный кивком показал на носовой люк, и командир, досадуя, что не успел восточный встретить нового командующего, быстро прошел на нос и нырнул в первый отсек". Паважаныя знатакі, адкажыце, калі ласка, якія два словы ў гэтай цытаце мы замянілі на адно.
2. У адным з раманаў граф Каліостра прапануе адной арыстакратцы трымацца як мага далей ад нейкай плошчы. Тая адказвае, што сама больш ніколі туды не пойдзе, бо аднойчы заблудзіла там і зусім ЗРАБІЛА ГЭТА. Які персанаж хоку ЗРАБІЎ ГЭТА, калі падзьмуў вецер?
3. У Більбао шыльды зроблены з чыгуну, у Мадрыдзе яны часта аздоблены малюнкамі. З гэтай нагоды, нягледзячы на тое, што ў многіх іспанскіх гарадах ёсць ЯНА, імавернасць памылкі вельмі нізкая. Назавіце ЯЕ двума словамі.
4. Гэта карта свету эпохі Сярэднявечча. Што мы закрылі на ёй чорным квадратам?

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
- Как гомельчане приняли "МозгоБойню"
- 12:41
- 27.06.2015
- 66025
- В Гомеле прошел 3-й тур чемпионата по интеллектуальным играм «Кемлівы кот»
- 12:55
- 23.03.2016
- 12589
- Серые клеточки в оранжевых касках. Первая гомельская «МозгоБойня»
- 12:11
- 26.11.2014
- 11503
- 25 октября в Гомеле опробовали новую барно-интеллектуальную игру Оk, quiz
- 15:51
- 01.11.2015
- 10692
- Новые паб-квизы Гомельщины
- 11:51
- 18.03.2016
- 9287
- Как «Ультиматум» обеспечил Победу
- 10:30
- 27.04.2015
- 8656
- Международный турнир «Фавор» для юных знатоков христианской культуры
- 14:29
- 04.03.2016
- 7213
- Душевная «Рождественская песня»
- 12:36
- 16.01.2016
- 6752
- Гомель открыл сезон интеллектуальных игр в Беларуси (фото)
- 19:10
- 13.05.2026
- 6630
- Клуб детективов. Портрет химика
- 10:05
- 17.02.2015
- 6314



