Матэрыялы для шэрагу слоўнікаў Гомельшчыны, вучэбны дапаможнік “Беларуская і руская дыялекталогія”, “Уводзіны ў мовазнаўства” і іншыя, звыш 10 лінгвагеаграфічных карт для ўнікальнай акадэмічнай працы “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” падрыхтавала прафесар Вольга Аляксееўна Гуліцкая, загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яна ўраджэнка вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна, выхаванка мясцовай школы і філалагічнага факультэта тагачаснага Гомельскага педагагічнага iнстытута. Вырасла ў сялянскай сям’і, дзе апрача яе гадаваліся яшчэ чатыры сястры і два браты. Дзяўчаты пайшлі па педагагічнай сцяжыне, а хлопцы сталі інжынерамі.
Амаль усю Гомельшчыну аб’ехала ў свой час Вольга Аляксееўна разам са студэнцкімі дыялекталагічнымі экспедыцыямі, вывучаючы мову роднай зямлі. Навуковы набытак яе складае сёння звыш 60 прац. Пры заклапочанай падтрымцы загадчыцы кафедры створана і плённа працуе творчае аб’яднанне, якое выдала зборнікі студэнцкіх празаічных і паэтычных твораў “Весніцы”, “Каліва”.
Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук прафесар Аляксандр Мікалаевіч Булыка адзначае, што “шырокай эрудыцыяй, глыбокай кампетэнтнасцю В. А. Гуліцкая нязменна выхоўвае ў студэнтаў беражлівыя, зацікаўленыя адносіны і любоў да мовы, яе мінулага і сучаснага. Многія яе былыя студэнты сталі кандыдатамі навук і выкладаюць беларускую мову ў вышэйшых навучальных установах”. А дэкан факультэта прафесар М. А. Яцэвіч падкрэсліў: “Вольга Аляксееўна праявіла добрыя арганізатарскія здольнасці, надзвычай сур’ёзную адказнасць за даручаную справу, неабыякавае, зацікаўленае стаўленне да калег, да чалавека, і як вынік — кафедра па ўсіх накірунках не здавала сваіх пазіцый”.
Наша зямлячка працягвае сваю навуковую і выкладчыцкую справу, аптымізм і працалюбства яе невычарпальныя.
Васіль ЖДАНОВІЧ,
магістрант Беларускага дзяржаўнага
педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67764
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 37201
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34108
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31529
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30550
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30523
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25781
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23797
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664


