Выпускніца светлагорскай СШ № 10 Марыяна Мірчук увайшла ў лік прызёраў сёлетняга конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці (United World Colleges) і паедзе вучыцца за мяжу. Яна стала другой студэнткай, якая будзе прадстаўляць Беларусь у каледжы міжнароднай супольнасці г. Мостар Босніі і Герцагавіны. Перад ад’ездам пазаштатны карэспандэнт “ГП” сустрэўся з Марыянай Мірчук, каб яна адказала на некалькі пытанняў.— Марыяна, што патрэбна для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу міжнародных каледжаў?
— Да паступлення ў каледж я мэтанакіравана рыхтавалася на працягу двух гадоў, пад кіраўніц-твам грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Пры конкурсным адборы ўлічваюцца поспехі ў навучанні і ў якой-небудзь дзейнасці — грамадскай, мастацкай, спартыўнай, а таксама веданне англійскай мовы, гісторыі і культуры Беларусі, камунікатыўныя здольнасці. Са Светлагорска я трэцяя, хто будзе вучыцца ў міжнародным каледжы. Першай была Іна Міцькавец, якая закончыла міжнародны каледж у Нарвегіі. Пасля
яе міжнародны каледж у Індыі
закончыла Вольга Кудраўцава.
З Вольгай я добра знаёма.
— Раскажы, калі ласка, як праходзіў конкурс. Ці многа было канкурэнтаў?
— Сёлета конкурс праходзіў
у два этапы. Першы — гэта прадстаўленне дакументаў (ведамасць школьных ацэнак, граматы, ха-
рактарыстыка) і напісанне эсэ
на англійскай мове. Тэма была
такая: “Дэмакратыя — гэта...”. Другі этап — сумоўе, па-бела-
руску і па-англійску. У другім
этапе конкурсу сёлета ўдзельнічалі 12 беларускіх абітурыентаў.
У міжнародныя каледжы прыня-
лі трох.
— Ці была думка, што трапіш у лік прызёраў?
— Мне пашанцавала, таму што ў маім жыцці былі выкладчыкі, якія не проста далі мне веды, а навучылі шмат працаваць і верыць у сябе. Калі ты сам у сябе не паверыш, то наўрад ці ў цябе паверыць хтосьці іншы.
— Тваё навучанне будзе праходзіць у Босніі і Герцагавіне. Не страшна ехаць у невядомую краіну?
— Ехаць у Боснію я зусім не баюся. Можа, напачатку ў мяне і былі нейкія страхі. Але зараз я дакладна ведаю, што для мяне гэта найлепшы варыянт. Тым больш што міжнародны каледж быў створаны там менавіта з міратворчай місіяй.
Думаю, што людзі ў Босніі і Герцагавіне яшчэ доўга будуць памятаць вайну, якая была там некалькі гадоў таму, і менавіта таму яны цэняць
мір болей за каго іншага. Са мной
на курсе будуць вучыцца студэнты з Албаніі, Босніі і Герцагавіны,
Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі,
Егіпта, ЗША, Ізраіля, Ірака і іншых краін.
— Якіх вынікаў ты чакаеш
ад вучобы за мяжой?
— Прадметы вывучаюцца на англійскай мове. Кожны студэнт вывучае 6 дысцыплін. Я мяркую выбраць для вывучэння беларускую, англійскую і французскую мовы, псіхалогію, матэматыку і біялогію. Пасля навучання атрымаю дыплом міжнароднага бакалаўра.
— Што бы ты пажадала наступным удзельнікам конкурсаў міжнародных каледжаў?
— Сучасная дзяўчына павінна быць самастойнай, незалежнай
і адукаванай. У хлопцах я паважаю надзейнасць, вытрымку, амбіцыйнасць і цвярозасць у мысленні.
І ўсім — веры ў сябе і ўдачы!
Гутарку вёў Віктар РАМАНЦОЎ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67764
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 37201
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34108
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31529
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30550
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30523
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25781
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23797
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664


