Рух да новага

  • 1763
  • 09:49
  • 16.06.2011
  • Алена МАРТЫНЕНКА
Поделиться
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Ігар Войтаў наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Візіт адбыўся па даручэнні старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю рэспублікі Аляксандра Якабсона, які ў пачатку мая праводзіў прыём грамадзян у гэтай навучальнай установе. Яго зацікавілі ўнутраныя распрацоўкі ўніверсітэта: выпрабавальны цэнтр прадукцыі вагонабудавання і айчынная мікрапрацэсарная сістэма цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў “Іпуць”. Яны, дарэчы, знаходзяцца ў пераліку праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 гады. Ігар Войтаў падрабязна разгле­дзеў праекты і запэўніў, што яны атрымаюць падтрымку камітэта па навуцы і тэхналогіях.
English (auto-detected) » Russian

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей