Крэатыўныя студэнты ГДУ атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі
Больш за 10 студэнтаў і творчых калектываў ГДУ імя Ф. Скарыны ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі за ўдзел у конкурсах рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі 2018».
Мэта фестывалю, які праводзіцца з 2003 года, – грамадзянска-патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі, падтрымка творчых ініцыятыў. Арганізатары "АРТ-вакацый" – Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. А ўдзел у фестывалі прымаюць студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы.
Выдатныя вынікі ў «АРТ-вакацыях 2018» прадэманстравалі студэнты філалагічнага факультэта ГДУ. Здольныя, творчыя і крэатыўныя, яны адзначаны дыпломамі рознай ступені.
Так, у намінацыі “Публіцыстыка” ў філолагаў ГДУ адразу тры дыпломы: І ступені – у Аляксандры Тамашковай, ІІ ступені – Яўгена Пархоменкі, ІІІ ступені – Анастасіі Чэкан. Дадонава Анастасія ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Паэзія”.
Акрамя таго, дыплом ІІ ступені заваявалі Аліна Мельнікава і Мікалай Абазавік на рэспубліканскім конкурсе сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў “АРТ-партал” (намінацыя “Рэцытыцыя. Творчы вопыт”). У Мікіты Малашкова дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Студ-арт. Творчы вопыт” (відэа). Дыпломам ІІІ ступені (намінацыя “Фотаканцэпт”) рэспубліканскай выставы візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” ўзнагароджана Паліна Заўтрыкава.
Реклама
Другие статьи раздела
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67764
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 37201
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34108
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31529
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30550
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30523
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25781
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23797
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22664


