На апошняй нарадзе Белспажыўсаюза было сказана шмат добрых слоў у адрас гомельскага абласнога структурнага падраздзялення. І невыпадкова. Наш аблспажыўсаюз па большасці пазіцый займае прызавыя месцы ў рэспубліцы, а па знешнеэканамічнай дзейнасці, узроўню зарплаты і даходах трывала замацаваўся на першым месцы.
Аб дасягненнях гамяльчан сведчаць і канкрэтныя вытворча-эканамічныя паказчыкі. Летась балансавы прыбытак па галіне склаў 5 мільярдаў 89 мільёнаў рублёў. Для параўнання скажу, што толькі ў Гро-дзенскім аблспажыўсаюзе прыбытак перавысіў два мільярды рублёў, а ў асобных увогуле маюць страты.
У вёсках Гомельшчыны з’явілася больш сучасных магазінаў, у тым ліку прыдарожных. Палепшыўся іх знешні і ўнутраны выгляд. У многіх гандлёвых кропках устаноўлена новае сучаснае абсталяванне. Павысілася культура абслугоўвання.
Узраслі аб’ёмы выпечкі хлеба і хлебабулачных вырабаў, асабліва ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Лельчыцкім раёнах. На працягу 2004 года ўпакоўка гэтай прадукцыі ў тэрмаўстойлівую плёнку арганізавана ва ўсіх хлебапякарных прадпрыемствах галіны. Для гэтага ёсць 18 упаковачных апаратаў. Устаноўлена 15 машын для нарэзкі хлеба.
Характэрным для мінулага года з’яўляецца і той факт, што знешнегандлёвы абарот перавысіў сем мільёнаў долараў ЗША, а гэта пры прагнозным паказчыку да ўзроўню мінулага года 120,5 працэнта фактычна склала 159,7 працэнта. Гэта адзначалася на нядаўнім пасяджэнні яго праўлення.
Старшыня праўлення аблспажыўсаюза В. А. Смольскі нагадаў, што летась удзельная вага спажывецкай кааперацыі ў агульным тавараабароце вобласці ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася на 0,6 працэнта і склала 20,4 працэнта. У той жа час у 9 райспажыўтаварыствах дапусцілі зніжэнне гэтага паказчыка.
Пакуль спаўна не выкарыстоўваюцца магчымасці нарошчвання тавараабароту за кошт паляпшэння гандлю нехарчовымі таварамі, у тым ліку продажу ў крэдыт, на камісійных пачатках, продажу ювелірных вырабаў. Трэба значна паляпшаць работу ў нарыхтоўчай галіне, арганізацыі ўласнай вытворчасці, сістэме грамадскага харчавання, а таксама па арганізацыі платных паслуг сельскаму насельніцтву.
На больш эфектыўную работу, больш поўнае выкарыстанне рэзерваў і магчымасцей скіраваў увагу прысутных намеснік старшыні аблвыканкама А. В. Казачок.
Пасля пасяджэння праўлення я ўзяў кароткае інтэрв’ю ў некаторых яго ўдзельнікаў.
Н. Я. Коўтун, намеснік старшыні аблспажыўсаюза:
— Радуе тое, што па выніках работы за мінулы год мы знаходзімся на добрым рахунку ў Белспажыўсаюзе. З 13 прогнозных паказчыкаў выканалі больш, чым іншыя галіновыя арганізацыі рэспублікі. Але засмучае, што па асобных з іх недавыканалі. Будзем працаваць над ліквідацыяй упушчэнняў.
Л. І. Чэрнікава, начальнік аддзела арганізацыі і аплаты працы аблспажыўсаюза:
— Рост заработнай платы па нашаму аблспажыўсаюзу на 6,2 працэнта апераджае сярэдні рост па Белспажыўсаюзу, а сярод нашых арганізацый самы вышэйшы заработак у Лельчыцкім раёне. У немалой ступені такога поспеху мы дасягнулі дзякуючы павышэнню росту прадукцыйнасці працы. Напрыклад, у галіне яна склала 121,2 працэнта да 2003 года. У гэтым плане працуем і сёлета.
Н. Р. Кошаль, старшыня Ельскага райспажыўтаварыства:
— Па тэмпах росту прыбытку і па некаторых іншых напрамках мы перакрылі намечаныя заданні. Але на пасяджэнні праўлення нас крытыкавалі за слабую работу па нарыхтоўцы мясапрадуктаў і вытворчасці ўласнай прадукцыі. Пастараемся сёлета выправіць становішча.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238681
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172574
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156996
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145920
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138418
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118987
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115878

- 115877